Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію аднаму з найбуйнейшых прыватных медцэнтраў

Дадзенае рашэнне было вынесена па выніках службовага раследавання інцыдэнту з аперацыяй пацыентцы.
Sputnik
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Калегія міністэрства аховы здароўя вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру "Нардзін" пасля праведзенага службовага расследавання, паведамілі ў міністэрстве.
У Міністэрства аховы здароўя раней звярнулася пацыентка Л. па пытанні няякасна праведзенай аперацыі ў МЦ "Нардзін".
"За дапушчаныя і ўсталяваныя факты парушэння заканадаўства аб ліцэнзаванні і ўмоў пры аказанні меддапамогі пацыентцы, калегія Міністэрства аховы здароўя прыпыніла з 26 ліпеня (тэрмінам на два тыдні) дзеянне ліцэнзіі цэнтра на некаторыя віды работ і паслуг", - паведаміў Тelegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Згодна з рашэннем калегіі, спецыялісты цэнтра цяпер не маюць права аказваць медыцынскія паслугі па клініка-марфалагічнай (гісталагічнай) лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем).

З чаго ўсё пачыналася

Як распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, у ходзе службовага расследавання высветлілася, што раней пацыентка ўжо звярталася ў МЦ "Нардзін" са скаргамі на ўскладненні, якія ўзніклі ў выніку аператыўнага ўмяшання.
"У медцэнтры нядбала паставіліся да скаргі, не далі тлумачэнні пацыентцы па пытаннях, якія яе хвалююць, і не ў належнай меры арганізавалі аказанне ёй медыцынскай дапамогі па ўхіленні ўзніклых наступстваў пасля праведзенай аперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.
Быў праведзены лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя, які прызнаў якасць аказанай пацыентцы Л. медыцынскай дапамогі ў "Нардзін" недастатковай.
Пасля гэтага было прынята рашэнне аб прыпыненні ліцэнзіі.

Калі здымуць пакаранне

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што пытанне аб магчымасці далейшага аднаўлення работ і паслуг па клініка-марфалагічнай лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем), будзе разгледжана на чарговай нарадзе ў Міністэрстве аховы здароўя пасля правядзення праверкі ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Чытайце таксама:
Беларускія кардыяхірургі і жэнеўскі прафесар зрабілі ўнікальную аперацыю
Адток кадраў ёсць: Міністэрства аховы здароўя пракаментавала сітуацыю з медыкамі
Лукашэнка: галоўныя лекі - гэта настрой