Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Sky News Arabia заявіў: "Еўрапейцы, нацэльваючы гібрыдную вайну супраць нас, Расіі і нават Кітая, ствараюць не толькі ачаг моцнага напружання, але і падштурхоўваюць да трэцяй сусветнай вайны".
Беларускі лідар патлумачыў, што мае на ўвазе "шалёных палітыкаў" краін, а не іх народы. Пункт гледжання прэзідэнта Беларусі падзяляе і суразмоўца радыё Sputnik, расійскі палітычны эксперт Уладзімір Кірэеў.
"Верагоднасць трэцяй сусветнай вайны сапраўды існуе. Склаліся ўмовы для таго, каб адбыўся чарговы перадзел свету, палітычныя правілы, якія дзейнічалі на працягу апошніх 75 гадоў пахіснуліся пасля распаду Савецкага Саюза. ЗША і іх саюзнікі адчулі абсалютную свабоду для рэалізацыі сваіх інтарэсаў. Яны не прымаюць ніякіх незалежных дзяржаў, толькі што мы бачылі правакацыі супраць законнага ўрада Кубы, відавочна, справакаваныя Вашынгтонам, не спыняюцца атакі на Расійскую Федэрацыю і Кітай. Беларусь аказваецца натуральным фактарам раздражнення для сучаснага Вашынгтона па-за залежнасці ад таго, якая адміністрацыя знаходзіцца там пры ўладзе - рэспубліканская, ці дэмакратычная", - сказаў эксперт.
Каментарый палітычнага эксперта Уладзіміра Кірэева слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правіл
Лукашэнка ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасным свеце адным "ёмістым" словам
Гайдукевіч: мэта Захаду - ператварыць Беларусь у плацдарм супрацьстаяння з РФ
Мінабароны праверыць, ці гатовы мясцовыя ўлады абараніць заходнія рубяжы
Лукашэнка: мы павінны "мярзотнікам па той бок" паказаць бяссілле санкцый