Захад за кошт Мінска спрабуе стварыць пояс нестабільнасці вакол Расіі - Лаўроў

У апошнія месяцы заходнія краіны спрабавалі "абкатаць" методыкі каляровых рэвалюцый у Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Захад спрабуе сфарміраваць вакол Расіі пояс нестабільнасці, выкарыстоўваючы для гэтых мэт Беларусь і Малдову, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

"Вакол нас спрабуюць сфарміраваць пояс нестабільнасці, прымушаючы нашых бліжэйшых суседзяў, брацкія нам народы рабіць выбар "альбо ты з Захадам, альбо ты з Расійскай Федэрацыяй", хочуць асвойваць самым розным чынам, і ваенным, і эканамічным, тэрыторыі вакол нашай краіны і акружыць нас санітарным кардонам, ды яшчэ атрымліваць нейкую выгаду з таго, што Захад будзе аказваць вырашальны ўплыў на развіццё суседніх з намі краін", - сказаў Лаўроў падчас вэбінара "Знешнепалітычныя ўмовы, у якіх праходзіць кампанія па выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы" на пляцоўцы "Адзінай Расіі".

Яскравым прыкладам лініі Захаду, паводле яго слоў, з'яўляецца Украіна. А методыкі каляровых рэвалюцый у апошнія месяцы спрабавалі "абкатаць" у Беларусі. Геапалітычная барацьба разгорнута Захадам за Малдову.
"Ну і зараз спрабуюць пашыраць нашы заходнія калегі сваю прысутнасць, у тым ліку ваенную, па перыметры нашых меж, уключаючы і Цэнтральную Азію, і Закаўказзе", - працягнуў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС асабліва падкрэсліў, што Расія гатова забяспечваць свае інтарэсы як на постсавецкай прасторы, так і ў іншых рэгіёнах свету.
Лаўроў таксама адзначыў, што заходнія паліттэхнолагі хочуць расхістаць сітуацыю ў РФ перад выбарамі ў Дзярждуму, якія адбудуцца ў верасні. З гэтай мэтай, па словах міністра, яны "звяртаюцца да самага шырокага набору неахайных інструментаў, падложных фактаў, вылучаюць бяздоказныя абвінавачанні".
Акрамя таго, некаторыя замежныя спецслужбы не супраць падтрымаць тых, хто займаецца экстрэмісцкай дзейнасцю ў Расіі. Аднак Лаўроў запэўніў, што ФСБ і іншыя расійскія спецслужбы працуюць і адсочваюць такога роду экстрэмальныя пагрозы.

Пакаранне за нязгоду

Лаўроў дадаў, што Захад часцяком карае тыя краіны, якія не згодныя з яго курсам, санкцыямі і "палітычным астракізмам".
"Захад не хоча дамаўляцца на асновах прынцыпаў раўнапраўя, на аснове пошуку балансу інтарэсаў, ён сыходзіць нават ад згадкі самога тэрміна "міжнароднае права" і вынайшаў свой тэрмін "светапарадак, заснаваны на правілах", - сказаў Лаўроў.
Гэтыя правілы, заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ, фарміруюцца сітуацыйна і так, "як Захаду выгадна, а затым прад'яўляюцца ўсім у якасці ўніверсальных норм".
"Тых, хто не супрацоўнічае, караюць, як вы ведаеце, санкцыямі, астракізмам палітычным і нават ваенным ціскам, арганізацыяй самых розных каляровых рэвалюцый", - растлумачыў ён.
Ён выказаў шкадаванне, што "тыя канструктыўныя падыходы, якія мы вызнаем і прасоўваем на міжнароднай арэне падзяляюцца не ўсімі, перш за ўсё маю на ўвазе так званы гістарычны Захад".
Захад, па яго словах, "не хоча змірыцца з тым, што яго лідзіруючыя пазіцыі, якія гістарычна склаліся, застаюцца ў мінулым".
Чытайце таксама:
У МЗС Расіі выказаліся пра магчымасць дыялогу з Ціханоўскай
Расія здзіўлена заявамі Захаду аб заахвочванні Мінскам нелегальнай міграцыі
Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правіл
Лаўроў пра Захад: у Расіі 90-х гэта называлася "дзейнічаць па паняццях"
Кіраўнік еўрадыпламатыі Жозеп Барэль напісаў артыкул "Як быць з Расіяй"