Пакуль у нас спякота: у Афрыцы выпаў снег

Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень.
Sputnik
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У цэнтральную частку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі прыйшлі небывала нізкія тэмпературы. Пра гэта паведамляе мясцовая радыёстанцыя SABC са спасылкай на метэаслужбу ПАР.
У ноч на 24 ліпеня ў 19 раёнах краіны пабіты гістарычныя рэкорды самай нізкай тэмпературы, адзначаюць сіноптыкі.
У прыватнасці, у горадзе Кімберлі і прылягаючых раёнах мароз дасягнуў мінус 9,9 градуса па Цэльсіі. Такіх моцных халадоў там не было за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў.
У Ёханэсбургу тэмпература паветра ўначы апусцілася да мінус сямі градусаў. Папярэдні рэкорд халадоў – мінус 6,3 градуса – быў зафіксаваны ў гэтым горадзе 19 ліпеня 1995 года.
У розных частках ПАР выпаў снег, што асабліва парадавала мясцовых дзяцей, якія ніколі раней снегу не бачылі.
З-за абледзянення перакрыты шматлікія аўтадарогі.
Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень.

Не трэба панікі!

Спецыялісты сцвярджаюць, што панікі з-за маразоў у Афрыцы быць не павінна: гэта проста анамалія, якая вельмі хутка завершыцца.
У пачатку ліпеня на радзіме Санта-Клаўса ў Лапландыі была зафіксавана іншая крайнасць: паветра прагрэлася да рэкордных плюс 33,6 градуса.
Таксама паведамлялася, што ў некаторых рэгіёнах Швецыі ўстанавілася небывалая спякота, а ў нарвежскай правінцыі, што знаходзіцца недалёка ад Палярнага круга, была зафіксавана тэмпература ў 34 градуса цяпла.
Чытайце таксама:
Надвор'е дае спякоту: у нядзелю зноў да +30°С
Паводка ў Германіі: прапалі без вестак 1 300 чалавек, загінулі 80
"Марскія соплі" пакрылі берагі Мармуровага мора
Улады Крыма ацанілі шкоду насельніцтву ад паводкі амаль у $3 млн
ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты