Плывец Ілля Шымановіч выйшаў у фінал Алімпіяды

Спартсмен паказаў чацвёрты вынік на стометроўцы брасам, вырашальны заплыў пройдзе 26 ліпеня.
Sputnik
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Прадстаўнік Беларусі Ілля Шымановіч пераадолеў паўфінальную стадыю турніру па плаванні на дыстанцыі 100 метраў брасам на Алімпійскіх гульнях у Токіа.
Дыстанцыю ён пераадолеў за 59,08 секунд - гэта чацвёрты паказчык у заплыве з яго удзелам і сёмы час дня.
Апярэдзілі Шымановіча брытанскі спартсмен Адам Піці (57,63 секунды, першае месца), кітаец Ян Зібей (58,72 секунды, другое месца), амерыканец Майкл Эндру (58,99 секунды, трэцяе месца).
Нагадаем, што раней у фінал таксама выйшла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі - Анастасія Шкурдай. Яна таксама заняла чацвёртае месца на стометроўцы батэрфляем, паказаўшы вынік у 57,19 секунды.
Медальны старт на 100 метраў брасам адбудзецца ў панядзелак, 26 ліпеня.
На Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіа ў плыўцоў разыгрываецца 37 камплектаў узнагарод (па 18 у мужчын і жанчын і адно змяшанае спаборніцтва).
У Токіа ўпершыню будуць разыграны медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1 500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.
Беларусь на Алімпіядзе ў гэтым відзе спорту прадстаўляюць Ілля Шымановіч, Мікіта Цмыг, Яўген Цуркін, Арцём Мачэкін, а таксама Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Анастасія Каракоўская.
Чытайце таксама:
Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай выйшла ў фінал Алімпійскіх Гульняў
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Неверагоднае шоу дронаў у небе над Токіа на адкрыцці Алімпіяды
Цырымонія адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў-2020