МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка выйграла матч першага круга тэніснага турніру Алімпіяды ў Токіа і выйшла ў 1/16 фіналу, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве спорту.
Сабаленка (рэйтынг WTA 3), вызначаная пад трэцім нумарам, у стартавым паядынку перамагла польскую спартсменку Магду Лінэт (WTA 45) з лікам 6:2, 6:1. Матч працягваўся 1 гадзіну 9 хвілін.
Наступнай саперніцай беларускі стане пераможца матчу Каралін Гарсія (Францыя) - Дона Векіч (Харватыя).
У нядзелю на тэнісным турніры беларусы згуляюць яшчэ - Ілля Івашка выйдзе на корт супраць Гаэля Манфіса, а Ягор Герасімаў сустрэнецца з італьянцам Фабіа Фаньіні. Нагадаем, што напярэдадні Герасімаў ужо атрымаў адну перамогу - ён адолеў саперніка з Францыі Жыля Сымона - 4:6, 6:3, 6:4.
Акрамя гэтага, у нядзелю ў 1/16 фіналу мужчынскага парнага разраду Герасімаў і Івашка сустрэнуцца з новазеландскім дуэтам Маркус Даніэл - Майкл Вінус.
Чытайце таксама:
Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях
Яшчэ адзін беларускі плывец выступіць у паўфінале Алімпійскіх гульняў
Анастасія Шкурдай выступіць у паўфінальным заплыве на Гульнях у Токіа
Баксёр з Беларусі прабіўся ў 1/8 Алімпіяды ў Токіа, у расіян – першы медаль