МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка не згуляе ў змешаным разрадзе на Алімпіядзе ў Токіа, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Беларуска збіралася выступіць у міксце з суайчыннікам Іллёй Івашкам, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.
Перад беларусамі ў гэтым відзе праграмы дазаявілася аўстралійка Эшлі Барці, іспанка Паула Бадоса і полька Інга Швёнтэк з напарнікамі.
Нагадаем, напярэдадні Арына Сабаленка не змагла выйсці ў трэці круг тэніснага алімпійскага турніру, саступіўшы харватцы Доне Векіч. Беларус Ягор Герасімаў таксама прайграў у 1/16 фіналу італьянцу Фабіа Фаньіні і развітаўся з Алімпіядай.
Адзіным тэнісістам з беларускай каманды на такійскіх кортах пакуль застаецца Ілля Івашка. У другім крузе ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна і ў 1/8 фіналу сустрэнецца з улюбёнцам мясцовай публікі японцам Кеем Нісікоры.
Чытайце таксама:
Сабаленка і Герасімаў скончылі выступленні ў адзіночным разрадзе
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Вікторыя Азаранка вырашыла не ехаць на Алімпіяду ў Токіа