МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Максімальны конкурс у бягучым годзе ў БДУ склаў 12 чалавек на месца, у БДУІР - 5,5, у БНТУ - 4,47.
Якія конкурсы ўсталяваліся ў вядучых ВНУ краіны пасля заканчэння падачы дакументаў на бюджэт, даведаўся Sputnik.
У Белдзяржуніверсітэт на дзённую бюджэтную форму навучання дакументы падалі 3142 абітурыенты. Гэта амаль на тысячу больш, чым у плане прыёму. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,43 чалавека на месца. А самай высоканкурснай спецыяльнасцю быў "дызайн (напрамак - камунікатыўны)" - 12 чалавек на месца. На другім месцы - "дызайн (напрамак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя)" - 7,5 чалавека на месца. На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя экзамены, найбольш высокі конкурс склаўся на "медыцынскай экалогіі" - 7,8 чалавека на месца.
У БНТУ найвышэйшы конкурс, паводле слоў першага прарэктара вну Георгія Вяршыны, сфарміраваўся на спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 4,47 на месца.
"На архітэктуру і архітэктурны дызайн - 4,08 і 4 чалавекі на месца. На транспартную лагістыку - 3,1. На скарочанай форме навучання ёсць конкурс 8,8", - растлумачыў ён.
Самай папулярнай спецыяльнасцю у БДУІР стала "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій". У заяве яе паказалі 332 чалавекі (план прыёму - 60). Конкурс такім чынам склаў 5,5 чалавека на месца.
Нечакана высокі конкурс усталяваўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце: на "лагістыку" прэтэндуюць 9 чалавек, на "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 5,6 чалавека, на "электронны маркетынг" - 5,3 чалавека.
Чытайце таксама:
Мінадукацыі: нацыянальныя рэкорды на ЦТ
Прыём дакументаў у ВНУ пачынаецца ў Беларусі
Мінадукацыі падвяло прамежныя вынікі ЦТ-2021