МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што правёў у Белым доме сустрэчу з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай.
"Для мяне было гонарам сустрэцца з Ціханоўскай у Белым доме сёння раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго намаганнях па узыходжанню дэмакратыі і ўніверсальных правоў чалавека", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Падрабязнасці сустрэчы, якая доўжылася 15 хвілін, пакуль не раскрываюцца.
Ціханоўская і паездка ў ЗША
Ціханоўская прыбыла ў Штаты 18 ліпеня. Яна пагутарыла з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам і паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала гэты візіт не больш чым турыстычнай паездкай. Як заявіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі".
Кіраўнік беларускай місіі пры ААН Валянцін Рыбакоў заявіў: беларускія ўлады разлічваюць, што Вашынгтон будзе прымаць рашэнні па санкцыях у дачыненні да Мінска на аснове гутаркі з афіцыйнымі ўладамі, а не з лідэрам апазіцыі.
Справа Ціханоўскай
У Беларусі 9 жніўня 2020 года прайшлі выбары прэзідэнта. На іх перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў, па дадзеных ЦВК, 80,1% галасоў. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Апазіцыя лічыць пераможцам выбараў Святлану Ціханоўскую.
У канцы сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL за падрыхтоўку акта тэрарызму.
Па словах генпракурора Андрэя Шведа, падставай для распачынання справы ў дачыненні да Ціханоўскай па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса сталі матэрыялы, прадастаўленыя КДБ і МУС Беларусі.
Акрамя гэтага, яна ўнесена КДБ Беларусі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Мінск накіраваў у Літву запыт аб выдачы Ціханоўскай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, афіцыйны Вільнюс адказаў адмовай.
Чытайце таксама:
Мінск гатовы да працягу дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ
Выдана тайна следства па справе Святланы Ціханоўскай: будзе суд
Генпракурор Беларусі: Літва адмовіла ў выдачы Ціханоўскай