Першым залатым медалём для беларускай каманды ў суботу ў Токіа завяршыліся алімпійскія спаборніцтвы па скачках на батуце. З кваліфікацыі ў фінал турніру трапілі восем спартсменаў.
Сярод іх два беларусы: Іван Літвіновіч трапіў у фінал з першага радка, Уладзіслаў Ганчароў - з другога. У фінале турніру Літвіновіч заняў першае месца. Алімпійскі чэмпіён Рыа-2016, 25-гадовы Уладзіслаў Ганчароў у выніковым пратаколе заняў чацвёртае месца і на п'едэстал не патрапіў, хоць менавіта яго лічылі адным з фаварытаў і прэтэндэнтам на галоўную ўзнагароду.
Івану Літвіновічу ў чэрвені споўнілася 20 гадоў, ён ураджэнец Вілейкі, але 5 гадоў таму пераехаў у Віцебск. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ў Токіа ён узяў сярэбраны медаль у індывідуальных выступленнях, Алімпійскія гульні ў Токіа для яго дэбютныя.
Адразу пасля перамогі спартсмен адзначыў, што здзіўлены сваім першым месцам. "Прызнаюся, разлічваў на другое-трэцяе, на першым бачыў кітайца Гао Лея", сказаў Літвіновіч.
"Я ўдзячны свайму трэнеру. Я проста рабіў сваю справу. Сваю перамогу прысвячаю сваёй бабулі", - заявіў батуціст.
Дарэчы, мама батуціста аб алімпійскай перамогі сына даведалася на адпачынку ў Егіпце.
Чытайце таксама:
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Беларуска прабілася ў паўфінал Алімпіяды ў бегу з бар'ерамі на 100 м
Беларуска Дубіцкая выйшла ў фінал алімпійскага турніру па штурханні ядра