Беларуска прабілася ў паўфінал Алімпіяды ў бегу з бар'ерамі на 100 м

© AFP 2024 / John MACDOUGALL Бег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі - першай фінішуе Эльвіра Герман
Бег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі - першай фінішуе Эльвіра Герман - Sputnik Беларусь, 1920, 31.07.2021
Падпісацца
Паўфінальныя забегі з бар'ерамі на Алімпійскіх гульнях у Токіа адбудуцца ў нядзелю.
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман прабілася ў паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму Беларусі.
У сваім кваліфікацыйным забегу ў суботу Герман прыйшла да фінішу чацвёртай з вынікам 12,95 секунды і адабралася ў наступны раўнд.
У зводнай табліцы Герман паказала 18-ы вынік. Паўфінальныя забегі пройдуць 1 жніўня.

Іншыя вынікі беларусаў

Галоўны поспех суботы – доўгачаканы залаты медаль у алімпійскай зборнай Беларусі, які атрымаў беларускі батуціст Іван Літвіновіч.
Марыя Мартынава не выйшла ў фінал алімпійскага турніру ў стральбе з трох палажэнняў з малакалібернай вінтоўкі на 50 м. У суботняй кваліфікацыі спартсменка набрала 1 166 ачкоў і заняла 17 месца. Перамагла ў кваліфікацыі расіянка Юлія Зыкава – 1 182 ачкі.
Беларускія стралкі завершаць сваю праграму ў панядзелак 2 жніўня выступленнем Юрыя Шчарбацэвіча таксама ў стральбе з вінтоўкі з трох палажэнняў.
У другі дзень спаборніцтваў па конным спорце беларус Аляксандр Зелянка і Карла-Грандэ пакуль займаюць 18 месца сярод 63 пар, якія стартавалі ў гэты дзень у манежнай яздзе.
Чытайце таксама:
Беларуска Дубіцкая выйшла ў фінал алімпійскага турніру па штурханні ядра
Прэзідэнт выказаўся аб пустой медалёвай скарбонцы беларусаў на Алімпіядзе
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Стужка навiн
0