МІНСК, 2 жні – Sputnik. Краіны ЕС мяняюць правілы ўезду турыстаў.
З 1 жніўня Германія патрабуе абавязковую даведку аб адмоўным тэсце на каронавірус ці пра нядаўна перанесенае захворванне для не цалкам прышчэпленых турыстаў. Гэта тычыцца асоб, якім споўнілася 12 гадоў. Прычым мера распаўсюджваецца на замежнікаў-турыстаў, якія прыбываюць у краіну як самалётамі, так і аўтамабільным транспартам.
Францыя абавязала невакцынаваных турыстаў падаць даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэста на каронавірус, зробленага не раней чым за 24 гадзіны да ўезду на французскую тэрыторыю.
Правіла тычыцца падарожнікаў з Іспаніі, Партугаліі, Нідэрландаў, Грэцыі і Кіпра.
А вось Данія аслабляе абмежавальныя меры. Яны распаўсюджваюцца ў тым ліку і на прыезджых замежнікаў. Адменены так званы "пашпарт здароўя", яго трэба было прад'яўляць пры паходах у кіно, тэатр, заапаркі і музеі.
У Партугаліі адмянілі каменданцкую гадзіну. Агульнахарч зараз можа працаваць да 2-й гадзіны ночы. Але каб пражываць у гасцініцах краіны і наведваць рэстараны, гасцей папросяць прад'явіць даведку пра вакцынацыю ці адмоўны ПЦР-тэст на каронавірус.
Чытайце таксама:
Турыстаў на Кіпры абавязалі штотыдзень рабіць тэст на каронавірус
У два разы часцей: "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Маскву
Азербайджан уводзіць COVID-пашпарты
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
Літоўскі візавы цэнтр у Мінску аднаўляе выдачу дакументаў