Цяпер паўстала рэальная магчымасць стварэння таго, што называецца сусветным урадам, да лічбавізацыі такой магчымасці не было, сцвярджае гісторык на сваім youtube-канале.
"Калісьці Зыгмунт Баўман (брытанскі сацыёлаг -Sputnik) сказаў: усё, што ператвараецца ў электронны сігнал, напрыклад, капітал, не залежыць ад краіны, з якой ён пасланы, ад краін, праз якія ён пераходзіць, і ад краіны, куды ён прыходзіць. Я націснуў на кнопку, мой капітал паляцеў у Нью-Ёрк або Лондан. Гэта значыць, калі я кантралюю сацыяльныя сеткі, я кантралюю зараз і капіталы, і я ўжо не кажу пра тое, што сацыяльныя сеткі дазваляюць мне кантраляваць паводзіны людзей", - разважае гісторык.
На думку Фурсава, які-небудзь прайдоха і яго каманда могуць праз сацыяльныя сеткі мабілізаваць людзей, змяняяючы іх паводзіны, наступствы чаго могуць быць непрадказальныя і нават сумныя.
"Посткапіталістычны лад, як яго задумалі глабалісты, гэта лад, дзе галоўны фактар прысваення і галоўны аб'ект вытворчых адносін - гэта не рэчавыя фактары, а сацыяльныя сувязі, з дапамогай іх ажыццяўляецца сацыяльны кантроль", - адзначае Фурсаў.
Кантроль над сацыяльнымі сеткамі дае магчымасць кантраляваць кожнага чалавека, яго патрэбы, яго паняцці і "ўганяць" яму пэўныя вобразы, разважае эксперт.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: інструменты IT выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах
У Мінэнерга вывучаюць перспектывы стварэння майнінг ферм у Беларусі
"Падарожнічаю без COVID-19": пакуль ПЦР-тэсты, але хутка і пашпарты вакцынацыі
Расія будзе прасоўваць сваю бульбу праз інтэрнэт
Па якіх прынцыпах краіны АДКБ будуць рэгуляваць інтэрнэт - Выбарны