Этнафэст у Радомлі прайшоў у восьмы раз.
Пачалося тэатралізаванае дзеянне с абраду "здабыча жывога агню". Мужчыны роду з дапамогай вяроўкі рухаюць бервяно-верацяно, здабываючы агонь.
Полымя, якое сыходзіць, павінна данесці да бога Перуна, заступніка радзімічаў, малітвы, каб ён ахоўваў ад бед, памножыў сілу і паслаў поспех роду.
Трэба агонь перадаць з рук у рукі, каб кожны радзіміч мог дакрануцца да яго, адчуць святую сілу агню, ачысціцца ад грахоў і ўнікнуць усякіх бед.
Апасля радзімічы ідуць у бажніцу, каб звярнуцца да Перуна. Жрэц бярэ з сабой агонь з агульнага вогнішча, каб распаліць зніч у бажніцы. Устаўшы на калені, радзімічы ўслед за жрацом прыносяць малітву богу Перуну.
У радзімічаў існаваў абрад "турыцы". Гэта радавое свята прысвечана аднаму з самых ушанаваных жывёл –Туру, увасабленню звяза Велеса і Перуна.
Хлопец, прыбраны быком, трымае ў руках пад покрывам вялікі гліняны чыгун і з прыробленымі да яго сапраўднымі рогамі быка. Сутнасць гульні складаецца ў тым, каб бадаць дзевак. Як водзіцца, дзеўкі паднімаюць крык і віск, пасля чаго "быка забіваюць": адзін з хлопцаў б'е паленам па чыгуне, чыгун разлятаецца, "бык" валіцца і яго выносяць.
Пад час свята гучала этнамузыка, дзяўчаты вадзілі карагоды.
Можна было паспытаць сваю ўдачу ў сярэдневечным ціры.
Ды ў іншых гульнях.
Шмат цікавага падрыхтавалі для гасцёў этнасвята.
Працавала майстэрня народнай творчасці.
Ганчары і ткачыхі вучылі свайму майстэрству.
Правялі конкурс "Радзімічскія забавы".
Свята абылася на замкавай гары ў Радомлі.
Увечары распалілі абрадавае вогнішча.