Калючая загарода Еўрасаюза

Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска

Дзяржпагранкамітэт Беларусі раней пацвердзіў гібель бежанца з Ірака недалёка ад населенага пункта Беняконі на літоўска-беларускай мяжы.
Sputnik
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Сітуацыя з загінулым ад збіцця бежанцам з Ірака, якога знайшлі беларускія пагранічнікі, з'яўляецца правакацыяй Мінска, пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Арвідас Анушаўскас LRT.
"Мы прадбачылі правакацыі з боку беларускага рэжыму. Арганізуючы гэты нелегальны шлях і залучаючы ў гэтую дзейнасць сваіх службовых асоб, думаю, улады не заўсёды самі могуць кантраляваць сітуацыю", - сказаў кіраўнік абароннага ведамства Літвы.
Анушаўскас лічыць, што паведамленні пра смерць мігранта былі падрыхтаваны загадзя.
Кіраўнік дзяржаўнай пагранічнай службы Літвы Рокас Пукінскас заявіў, што яго ведамства даведалася аб здарэнні з замежных СМІ і сацыяльных сетак.

Што здарылася на мяжы

Дзяржпагранкамітэт Беларусі ў сераду раніцай пацвердзіў інфармацыю аб гібелі маладога чалавека "неславянскай знешнасці". Яго знайшлі ўначы ў цяжкім стане каля беларуска-літоўскай мяжы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў следчаму камітэту неадкладна прыступіць да расследавання. Таксама была пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб яны маглі забраць цела.
Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што на тэрыторыі Літвы збіваюць мігрантаў, у тым ліку траўмы ёсць у жанчын і дзяцей. У ведамстве паведамілі, што суседзі сілай выдвараюць бежанцаў у Беларусь.

Міграцыйны крызіс

3 жніўня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ дазволіла пагранічнікам ужываць сілу ў дачыненні да нелегалаў. Яна ўдакладніла, што гэта павінна больш эфектыўна прадухіляць парушэнні з боку бежанцаў, у тым ліку перасячэнне мяжы па-за спецыяльных пунктаў.
Па апошніх дадзеных Службы аховы дзяржмяжы Літвы, з пачатку года на рубяжах з Беларуссю затрымалі больш за чатыры тысячы мігрантаў. Большасць - з Ірака, а таксама іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
У прыбалтыйскай дзяржаве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Улады працягваюць будаваць загароду з калючага дроту на мяжы з Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка пасля санкцый з-за вымушанай пасадкі самалёта Ryanair заявіў, што цяпер суседзі будуць самі кантраляваць наркатрафік і незаконную міграцыю. А Беларусь не будзе ператварацца "ў адстойнік" нелегальных мігрантаў.
Чытайце таксама:
ДПК пацвердзіў гібель мігранта на мяжы з Літвой
Медык распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь
МЗС Беларусі: абвінавачванні ЕС у стварэнні міграцыйнага крызісу бяздоказныя
Лукашэнка адказаў на прэтэнзіі Літвы наконт нелегальнай міграцыі
Беларускія пагранічнікі праводзяць вучэнне на мяжы з ЕС
Лукашэнка не будзе ператвараць Беларусь "у адстойнік" нелегальных мігрантаў