Калючая загарода Еўрасаюза

Вальфовіч распавёў падрабязнасці пра смерць мігранта на мяжы з Літвой

Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі, экіпаж хуткай дапамогі, які прыбыў, элементарна не паспеў аказаць першую дапамогу грамадзяніну Ірака.
Sputnik
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дзяржсакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў падрабязнасці пра смерць мігранта на мяжы з Літвой.
"Пагранічны нарад знайшоў (мігранта), пад'ехаў да яго. Чалавек збіты быў да такога стану, што практычна на руках у пагранічнікаў сканаў. Экіпаж хуткай, які прыбыў, элементарна не паспеў аказаць яму першую дапамогу", - растлумачыў Вальфовіч у эфіры "Беларусь-1".
І адзначыў, што ў мігранта пры сабе быў пашпарт грамадзяніна Ірака.
"Трэба з чалавекам паступаць па-чалавечы, раз такое адбылося. Паспрабаваць запрасіць сваякоў, аддаць цела, каб адвезці на радзіму і пахаваць", - канстатаваў дзяржсакратар.

Першая ахвяра міграцыйнага крызісу

У ДПК Беларусі распавялі, што ў ноч з 3 на 4 жніўня пагранічнікі выявілі "мужчыну неславянскай знешнасці ў вельмі цяжкім фізічным стане". Выратаваць яго не ўдалося. НЗ здарылася каля аграгарадка Беняконі.
Аб тым, што здарылася аператыўна далажылі Аляксандру Лукашэнку. Ён даручыў Следчаму камітэту пад кантролем пракуратуры неадкладна прыступіць да расследавання, апытаць мясцовых жыхароў. Па некаторых дадзеных, менавіта яны паведамілі пра збітага чалавека, які пасля памёр на руках у пагранічнікаў.
"Таксама пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб забраць цела", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала "Пул першага", блізкага да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Чытайце таксама:
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
МЗС Беларусі: абвінавачванні ЕС у стварэнні міграцыйнага крызісу бяздоказныя
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь
Еўрасаюз абяцае санкцыі супраць датычных да нелегальнай міграцыі