Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце

Раней пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам выдавалася 10 тысяч долараў, з 2020 года суму сталі налічаць у беларускіх рублях.
Sputnik
МІНСК, 10 жні – Sputnik. У Беларусі на 1 жніўня адкрыта 102 250 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал" на агульную суму 1 млрд 4 тысячы 150 долараў, паведамілі Sputnik у міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па першай праграме, дзеючай з 2015 па 2019 года, калі сумы вылучаліся ў замежнай валюце, адкрыты 82 427 рахункаў на суму 824,4 млн долараў. Таксама 19 823 дэпазіты адкрыты па новай праграме на суму 452,5 млн беларускіх рублёў (амаль 180 млн долараў).
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася або з’явілася цераз усынаўленне/удачарэнне трэцяе або наступнае дзіця, калі старэйшаму з траіх дзяцей яшчэ няма 18 гадоў. З 1 студзеня 2021 года яго памер складае 23 737,5 беларускіх рублёў (9 432 долара).
Яго таксама можна выкарыстоўваць датэрмінова. З пачатку праграмы за выплатай звярнуліся 40 189 шматдзетных сямей, было ўхвалена 38 067 пададзеных заяў. У большасці зваротаў бацькі паказваюць, што грошы патрэбны на паляпшэнне жыллёвых умоў. Часцей за ўсё сямейны капітал атрымліваюць жыхары Брэсцкай вобласці – 8 143 шматдзетныя сям'і ўжо атрымалі выплаты.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў указ аб сацразвіцці Беларусі на пяцігодку
Кіраўнік Мінпрацы прапанавала аптымізаваць дэкрэтныя адпачынкі
Шматдзетныя сем'і ў Беларусі атрымаюць шматмільярдную падтрымку