Фота

"У Пласток на квасок" – свята традыцыйнай народнай стравы

Незвычайнае мясцовае свята адбылося ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі" - глядзiце ў фотастужцы.
Sputnik
1 / 16

Як аб'яднаць жыхароў беларускай вёскі? Як даць адчуць нашым старым, што яны жывыя і патрэбныя? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі?

2 / 16

Дзеля гэтага самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі, пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі - этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані арганізоўваюць сабе ўжо чацвёрты год запар свята-фестываль "У Пласток на квасок" - свята традыцыйнай народнай стравы".

3 / 16

У гэтым годзе свята адбылося ў нядзелю 8 жніўня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі", у якой раней жылі прадзеды Сяргея Выскваркі.

4 / 16

Свята пачалося з тэматычнага шэсця.

5 / 16

Чатыры старэйшыя носьбіткі мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".

6 / 16

Амаль кулінарным брэндам дадзенай мясцовасці з'яўляецца такі своеасаблівы гарачы грыбны суп: ён рыхтуецца на бочкавым капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных грыбоў у печы.

7 / 16

Хтосьці дадае крыху капусты, хтосьці мяса, хтосьці рыбы або гатуе посны суп.

8 / 16

Густ атрымліваецца такі своеасаблівы - квасны, рэзкавата-кіслы і вельмі смачны!

9 / 16

На вялікіх сталах пяць мясцовых гаспадынь (Раіса Мікалаеўна Кагадоўская, Аляксандра Мікалаеўна Кісялёва, Вольга Паўлаўна Глазун, Валянціна Аляксандраўна Янкоўская, Ніна Уладзіміраўна Маладзянава) падрыхтавалі чыгуны дадзенага "квасу" - кожная па сваім рэцэпце. У гэтым годзе на чале журы была этнограф Ларыса Мятлеўская.

10 / 16

Усе былі проста ў захапленні ад пачастунка. Пераможцу не абралі - ўзнагародзілі ўсіх.

11 / 16

Былi i блiны - галоўны пачастунак для дзяцей.

12 / 16

Потым выступалi сябры - фальклорныя калектывы Любанскага раёна.

13 / 16

Фальклорны гурт "Беражніца" ст. Пласток, "Чуткі" ст. Камуна, "Напарачка" Любань, "Павалякі" ст. Обчын, вакальны гурт "Любанскі гармонік".

14 / 16

И ўсё гэта пад музычным суправаджэннем прыгожага дуэта любанскіх музыкаў Васіля Семашкевіча і Мікалая Юнiцкага.

15 / 16

"Танцы пад гармонiк" - вечарынка на вясковай вулiцы.

16 / 16

Да вечара жыхары вёскі святкавалi фэст "У Пласток на квасок".

Глядзіце таксама:
Чым частавалі на "Мотальскіх прысмаках" - фота
Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба
У госці да радзімічаў: сярэднявечны фэст у Радомлі