МІНСК, 12 жні – Sputnik. Бронетранспарцёр VOLAT V-2, створаны на Мінскім заводзе колавых цягачоў, абсталявалі новым баявым модулем АДУНОК-БМ-30, паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.
Новы модуль распрацавалі спецыялісты канструктарскага бюро "Дысплей", якое знаходзіцца ў Віцебску. У цэнтральнай частцы модуля зманціравана 30-міліметровая аўтаматычная гармата з прывадамі вертыкальнага навядзення. Прывады навядзення звязаны як з цэнтральнай гарматай, так і з 7,62-міліметровым кулямётам ПКТ, усталяваным побач. З двух гармат можна страляць сінхронна і на аднолькавыя вуглы.
Эфектыўная далёкасць паражэння жывой сілы дасягаецца на дыстанцыях да 4 км, а лёгкабраняваная тэхніка можа паражацца на адлегласці да 1 - 1,5 км.
Унутры модуля - тэлекамера, цеплавізар і лазерны дальнамер: прыладу можна ўжываць у любы час сутак без значных абмежаванняў па метэаўмовах. Кіраванне практычна цалкам электроннае: разлік паправак навядзення зброі забяспечваецца лічбавым балістычным вылічальнікам.
Упершыню новы БТР VOLAT V-2 прадставілі на 10-й Міжнароднай выставе MILEX-2021 у Мінску, якая прайшла з 23 па 26 чэрвеня. Тады наведвальнікі зброевага салона ўбачылі навінку з узбраеннем БМП-2 савецкага ўзору. Бронетранспарцёр з новым узбраеннем прадставяць на 7-м міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армия-2021", які пройдзе ў гарадах Расіі з 22 па 28 жніўня.
Нагадаем, VOLAT V-2 быў распрацаваны для замены цэлага сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.
Глядзіце таксама:
Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў аўтамат SMAR-100BPM з кампаноўкай "бул-пап" - відэа
Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа
На MILEX прадставілі "забойцу" беспілотнікаў беларускай распрацоўкі - відэа
На "MILEX-2021" паказалі мадэрнізаваную РСЗА "БелГРАД"