Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю насельніцтва

Айчынную вакцыну ад каронавіруса плануюць пачаць выпускаць на базе фармкампаніі пад Віцебскам.
Sputnik
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Прымусовай вакцынацыі ў Беларусі быць не павінна, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства "БелВітуніфарм".
Размаўляючы з мясцовымі чыноўнікамі і кіраўніцтвам прадпрыемства, прэзідэнт катэгарычна папярэдзіў, што гвалтоўнай вакцынацыі ў краіне быць не павінна.

"Добраахвотная вакцынацыя. Хоча чалавек вакцынавацца - хай вакцынуюцца, не хоча - не трэба", - адзначыў прэзідэнт.

Аднак, паводле слоў Лукашэнкі, ёсць пэўныя катэгорыі людзей, якіх трэба не прымушаць, а папрасіць.
"Прадаўцы, работнікі аптэк, некаторыя сацыяльныя службы. Але ніхто не мае права нікога прымушаць. Папытаеце, пераканаеце, у нас людзі талковыя", - сказаў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што ў неабходнасці вакцынацыі не трэба пераконваць урачоў.
"Яны працуюць з насельніцтвам і гэтак далей. Гэта адукаваныя людзі. І ў нас сярод урачоў больш за ўсё вакцынаваных - больш за 70%", - адзначыў ён.
"Але ніякай прымусоўкі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Няма падставы для турботы

Гаворачы аб пандэміі, ён запэўніў, што ў Беларусі сёння няма глабальных падстаў для турботы.
"У чарговы раз хачу запэўніць усіх: мы спраўляемся з гэтай бядой на годным узроўні. Без лішняга інфармацыйнага шуму, палітычных сварак", - адзначыў прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Беларусь на барацьбу з COVID-19 ужо выдаткавала 750-800 млн долараў - і гэта толькі бюджэтныя сродкі. Плюс амаль столькі ж - самі арганізацыі ўсіх форм уласнасці.

Нявырашаная задача

Ён нагадаў, што ўлады ўстанавілі надбаўкі медыкам, закупілі лекі і вакцыны, арганізавалі вытворчасць масак і сродкаў дэзінфекцыі.
"Мы бясплатна прышчапляем сваё насельніцтва і за невялікія грошы прымаем на прышчэпку ўсіх жадаючых іншаземцаў", - адзначыў беларускі лідар.
Па словах кіраўніка дзяржавы, нявырашанай засталася адна задача - атрыманне ўласнай вакцыны.
"У гэты няпросты час за кошт іншых напрамкаў мы знайшлі 10 мільёнаў рублёў - толькі на першы этап - інавацыйных грошаў і бюджэтных сродкаў на карысць Міністэрства аховы здароўя і Акадэміі навук. Засталося галоўнае - вынік і ў заяўленыя тэрміны (стварыць вакцыну - Sputnik)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён упэўнены, што попыт на беларускую вакцыну будзе значны, галоўнае - "не праспаць" і хутка разгарнуць вытворчасць.
"Заходнія вытворцы заявілі, што падымаюць цану. Адсюль выснова - попыт на гэты тавар будзе, і вельмі значны. Не праспіце, разгорнемся - значыць хутка атрымаем вытворчасць з экспартным патэнцыялам на сотні мільёнаў долараў", - падкрэсліў прэзідэнт, яго словы прыводзіць прэс-служба.

Ніякай самазаспакоенасці

Лукашэнка акрэсліў кола пытанняў перад кіраўніком Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам: ці гатова Беларусь да новай хвалі пандэміі, калі яна будзе; ці забяспечаны рэгіёны і сталіца медперсаналам, лекамі, бальнічнымі ложкамі, кіслародам? І запатрабаваў ад міністра даць прынцыповую ацэнку дзеянням мясцовых улад у барацьбе з COVID-19.
"Як ідуць справы з кавідам у краіне, як лечым, які вынік? Адразу хачу папярэдзіць: ніякай самазаспакоенасці быць не павінна", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Дзмітрый Піневіч таксама далажыў прэзідэнту аб бягучай эпідсітуацыі ў Беларусі і ходзе вакцынацыі насельніцтва. Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, захворванне на каронавірус у краіне на сёння складае крыху больш за 73 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва ў тыдзень.

Замежная вакцына

Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу на тое, што вакцыны ў краіне хапае - ёсць і расійская, і кітайская. Паводле яго слоў, некаторыя краіны прапанавалі пастаўку заходніх вакцын.
"Захад прапанаваў нам праз Польшчу заходнюю вакцыну. Калі Міністэрству аховы здароўя яна патрэбна, мы можам яе завезці для таго, каб людзі маглі выбраць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама адзначыў, што "Белмедпрэпараты" штотыдзень пастаўляюць не менш за 90 тысяч доз расійскай вакцыны "Спутник V".
Чытайце таксама:
На беларускіх прадпрыемствах пачалі плаціць за прышчэпку ад COVID-19
Улады Літвы ўсё ж такі прынялі абмежаванні для непрышчэпленых жыхароў
Захварэць пасля прышчэпкі: вакцыны ад каронавіруса не працуюць?
Замежнікі вакцынуюцца ў Беларусі: колькасць жадаючых перавысіла 200 чалавек
Беспарадкі ў Вільнюсе: паліцыя ўначы зачысціла тэрыторыю каля Сейма
"А ВОЗ и ныне там": адабрэнне вакцыны "Спутник V" чакаецца восенню
СААЗ ацаніла небяспеку йота-штама каронавіруса