МІНСК, 17 жні - Sputnik. Беларусь і Расія практычна поўнасцю ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы, заявіў у аўторак першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Мікалай Снапкоў на нарадзе ў прэзідэнта.
Паводле яго слоў, бакі выйшлі на практычна цалкам узгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм. Акрамя таго, гэта праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні, адзначыў Снапкоў.
Першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што Беларусь і Расія ўжо амаль тры гады рэалізуюць падыходы па паглыбленні інтэграцыі.
"У працэсе перамоваў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расіян гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання... Для нас - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак", - канстатаваў Снапкоў, яго цытуе дзяржагенства БелТА.
Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновыя дарожныя карты па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.
Чытайце таксама:
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Беларусь і Расія падпішуць саюзныя праграмы своечасова – Мезенцаў
Лук'янаў: дарожныя карты амаль ўзгоднены, засталася ўсяго адна