Рассельгаснагляд дазволіў увоз беларускіх яблыкаў

Часовая забарона дзейнічала з-за таго, што з тэрыторыі рэспублікі ў РФ увозілася садавіна з краін, якія падпалі пад расійскае харчовае эмбарга.
Sputnik
МІНСК, 20 жні - Sputnik. Рассельгаснагляд зняў забарону на імпарт яблыкаў з Брэсцкай вобласці і двух беларускіх прадпрыемстваў, такім чынам пастаўкі садавіны з 20 жніўня магчымы з усёй тэрыторыі рэспублікі, паведамляецца на сайце ведамства.
"Рассельгаснагляд лічыць магчымым дазволіць з 20 жніўня 2021 года ўвоз свежых яблыкаў у Расійскую Федэрацыю з Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь і з прадпрыемстваў ТАА "Райскі сад" (Гродзенская вобласць), КФХ "Ісіда" (Мінская вобласць) пад гарантыі Інспекцыі", - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.
Рашэнне было прынята па выніках перамоваў Рассельгаснагляду з Галоўнай Дзяржінспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі, якія адбыліся 18 жніўня.
"Такім чынам, пастаўкі свежых яблыкаў з 20 жніўня магчымы з усёй тэрыторыі Беларусі", - адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Там падкрэсліваецца, што часовыя абмежаванні былі ўведзены ў сувязі з выяўленнем спробаў увозу яблыкаў з краін, якія падпалі пад расійскае харчовае эмбарга.
Чытайце таксама:
Дэфолт агародніны: агуркі і памідоры ў Альшанах распрадаюць за капейкі
Рассельгаснагляд знайшоў вірус у беларускіх таматах - што цяпер будзе?
Дзесяці прадпрыемствам Брэстчыны дазволілі пастаўляць яблыкі ў Расію