Калючая загарода Еўрасаюза

Палякі ўзвялі першыя кіламетры плота на мяжы з Беларуссю

Польшча пачала ўзводзіць загароду з-за міграцыйнага крызісу, у якім абвінавачвае беларускія ўлады.
Sputnik
МІНСК, 28 жні – Sputnik. На польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана шэсць кіламетраў агароджы, гаворыцца ў Twitter-акаўнце міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыуша Блашчака.
Плот зроблены з моцнага дроту, мае вышыню 2,5 м і складаецца з трох калючых секцый.
"Я хацеў бы падзякаваць салдатам за іх хуткія і эфектыўныя дзеянні па забеспячэнні бяспекі польскай мяжы".
Марыуш Блашчак
Як раней заяўляў польскі міністр нацыянальнай абароны, будаўніцтва плота ўскладніць незаконны пераход мяжы мігрантамі.
"Мы дакладна ведаем, што мэта рэжыму Лукашэнкі - запусціць міграцыйны крызіс. Будаўніцтва плота зробіць мяжу больш бяспечнай", - заяўляў ён.

Міграцыйны крызіс у ЕС

Улады ЕС, у тым ліку і ўлады Польшчы лічаць, што беларускі ўрад выкарыстоўвае мігрантаў як гібрыдную зброю ў адплату за ўведзеныя санкцыі і падтрымку беларускай апазіцыі.
Толькі польскія пагранічнікі ў апошнія тыдні фіксуюць значнае павелічэнне патоку мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіну праз мяжу з Беларуссю.
З пачатку жніўня польска-беларускую мяжу незаконна спрабавалі перасячы больш за 2 тыс чалавек. За ўвесь 2020 год такіх спроб было ўсяго 120.
Зараз польска-беларускую мяжу дадаткова ахоўвае каля тысячы вайскоўцаў, іх колькасць плануецца павялічыць у два разы.

Не толькі Польшча

Польшча - не першая краіна, якая сутыкнулася з вялікім патокам нелегальных мігрантаў. Раней у такім жа становішчы апынулася Літва і Латвія. Гэтыя краіны таксама абвінавачваюць Мінск у наўмысным транзіце бежанцаў у краіны ЕС шляхам перасячэння наземнай мяжы.
Пра тое, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, раней паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з-за санкцый Захаду на гэта цяпер няма "ні грошаў, ні сіл".
Таксама Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляў пра выпадкі гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Варшава адказала ААН на заклік прыняць мігрантаў з беларускай мяжы
Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новы 2,5-метровы плот
Міграцыйны крызіс: Польшча і краіны Балтыі абвінавацілі Беларусь у "атацы на ЕС"
Прайшлі пятыя суткі: група мігрантаў затрымалася на мяжы Беларусі з Польшчай
Меркель: сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС