Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Сямашка адкрыў школу пад Варонежам, якую будавалі беларусы

Беларускія будаўнікі сёлета пачнуць таксама ўзводзіць найбуйнейшую школу ў Расіі - амаль на 3 тысячы вучняў.
Sputnik
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка адкрыў агульнаадукацыйную школу ў пасёлку Стрэліца Семілукскага раёна Варонежскай вобласці, якую будавалі беларускія спецыялісты, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
У школе будзе вучыцца 520 вучняў, гэта пілотны праект беларускіх будаўнікоў у сферы адукацыі: будматэрыялы і абсталяванне - цалкам беларускія. Аб'ект спансаваў Банк развіцця Беларусі.
Падчас цырымоніі адкрыцця Сямашка адзначыў, што ў Семілуках па такім жа праекце пабудуюць яшчэ адну школу на 500 месцаў і дзіцячы сад на 220 месцаў.

"Мегашкола" у Варонежы

Беларускія будаўнікі ў гэтым годзе таксама пачнуць узводзіць у Варонежы адну з найбуйнейшых школ у Расіі - амаль на тры тысячы вучняў. Будаўнічай кампаніі, якая атрымала тэндэр, трэба будзе пабудаваць будынак з так званай зменнай паверхавасцю. Плошча забудовы дасягне амаль 60 тысяч квадратных метраў (каля 10 стандартных футбольных палёў - Sputnik).
У школе прадугледжана 110 класаў, разлічаных на 2860 вучняў - усе яны будуць навучацца ў адну змену. Выкладаць ва ўстанове будуць 220 педагогаў.
Для Расіі праект унікальны: ён прадугледжвае адасобленыя навучальныя блокі, стварэнне безбар'ернага асяроддзя, умоў для развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і заняткаў спортам.
Чытайце таксама:
Сямашка правядзе перамовы з губернатарам Варонежскай вобласці
"Добры дзень, Расія!": Беларускія школьнікі адправіліся на вучобу ў Маскву
Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і РФ да 2027 года