Літоўскія перавозчыкі просяць Беларусь прыняць навігацыйныя пломбы

У Вільнюсе лічаць, што іх увядзенне ўплывае на канкурэнтаздольнасць, паколькі пломбы прымяняюцца толькi да грузаў, што ўвозяцца з Літвы.
Sputnik
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Літоўскія перавозчыкі просяць Беларусь адмовіцца ад навігацыйных пломб. Яны сталі абавязковымі для фур з Літвы з 30 жніўня.
Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў звярнулася да ўрада сваёй краіны з просьбай абмеркаваць з Латвіяй і Польшчай прымяненне аналагічных мер да грузаў з Беларусі.

"Бізнес асцерагаецца, што кошт прымянення пломб з часам можа значна ўзрасці. Калі цяпер гэта каштуе каля 50 еўра, да канца года можа вырасці да 250 еўра і больш. У выпадку страты лагістычнай канкурэнтаздольнасці не толькі аўтатранспарт будзе абыходзіць Літву, але і караблі будуць аддаваць перавагу партам Польшчы і Латвіі", - заявіў генеральны сакратар профільнага аб'яднання Зянонас Буйвідас.

Выключэнне зроблена толькі для велікагрузаў, якія перавозяць тавары з Калінінградскай вобласці праз Літву ў рамках мытнага транзіту.
Таксама пломбы можна не выкарыстоўваць цяжкавагавым або буйнагабарытным грузавікам, для праезду якіх трэба атрымліваць спецыяльны дазвол.
Новаўвядзенні не дзейнічаюць у дачыненні да еўрапейскіх грузаперавозчыкаў, якія прыязджаюць у Беларусь праз Польшчу ці Латвію.

Для чаго патрэбны навігацыйныя пломбы?

З дапамогай навігацыйнай пломбы можна адсочваць перамяшчэнне грузаў па тэрыторыі ЕАЭС. Яна ўстанаўліваецца на мяжы, а здымаецца мытняй у канчатковым пункце руху. Запускаецца прылада з дапамогай мабільнай праграмы.
Беларускія мытнікі выкарыстоўваюць электронную навігацыйную пломбу, распрацаваную нацыянальным аператарам.
Навігацыйныя пломбы могуць выкарыстоўваць у дачыненні да фур, якія парушаюць правілы транзіту тавараў. Таксама яны дазваляюць скарачаць час мытнага кантролю непасрэдна ў пунктах пропуску.
Кошт выкарыстання пломбы складае пяць базавых велічынь (145 беларускіх рублёў), уключаючы падатак на даданую вартасць.
Чытайце таксама:
Адсочваць грузы стане прасцей: узгоднена прымяненне навігацыйных пломб
Дэпутат Дзярждумы РФ: трэба спрашчаць рух тавараў па Расіі і Беларусі
Транзітных дальнабойшчыкаў на тэрыторыі Беларусі будуць адсочваць