Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія выканаюць саюзныя праграмы да 2025 года - віцэ-прэм'ер

Рэалізацыя некаторых найбольш складаных напрамкаў можа быць выканана да 2027 года, адзначыў Мікалай Снапкоў.
Sputnik
МІНСК, 8 вер - Sputnik. Беларусь і Расія плануюць рэалізаваць амаль усе саюзныя праграмы па эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Мікалай Снапкоў.
"У сукупнасці мы разлічваем да 2025 года ўжо рэалізаваць практычна праграмы ўсе. Ёсць некалькі элементаў больш складаных, 2027-ы год, але яны такія, скажам, не крытычныя", - заявіў Снапкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Што ўваходзіць у пакет эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?

На нарадзе ў прэзідэнта 17 жніўня Мікалай Снапкоў заявіў, што Мінск і Масква практычна цалкам узгаднілі ўсе саюзныя праграмы.
Галоўнымі для расіян у пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей чыноўнік назваў пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, для беларусаў - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак.
Пакет інтэграцыйных дакументаў уключае асноўныя напрамкі, 28 галіновых саюзных праграм. А таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні.
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе галіновыя дарожныя карты па развіцці эканамічнай інтэграцыі.
Чытайце таксама:
Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Лукашэнка расказаў, калі падпіша саюзныя праграмы з Расіяй
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны дарожныя карты Беларусі і Расіі
Пяскоў анансаваў прэс-канферэнцыю Лукашэнкі і Пуціна па выніках сустрэчы