Дзмітрый Кісялёў захварэў на каронавірус, але ўжо ідзе на папраўку

Вядомы вядучы праграмы "Вести недели" на тэлеканале "Россия 1" быў шпіталізаваны з каронавірусам.
Sputnik
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Генеральны дырэктар медыягрупы "Россия сегодня" і вядучы праграмы "Вести недели" на тэлеканале "Россия 1" Дзмітрый Кісялёў захварэў на COVID-19, але ўжо ідзе на папраўку.
Як распавёў ён сам РІА Навіны, у яго была тэмпература за 38 градусаў.
"Мяне шпіталізавалі, але лячэнне дало добры вынік, цяпер тэмпература ўжо нармальная - гэта пазітыўны адказ на лячэнне", - сказаў тэлевядучы.
Ён таксама адзначыў, што ўрачы даюць аптымістычны прагноз з нагоды яго выздараўлення.
Чытайце таксама:
Вакцыну "Спутник V" будуць вырабляць у Перу
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Амерыканцы задумаліся аб вытворчасці "Спутник V"
У мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах адкрыліся пункты вакцынацыі
Адзін укол: вакцына "Спутник Лайт" паступіла ў Беларусь