https://bel.sputnik.by/20210904/kachanava-raspavyala-kolk-mnchan-zakhvarela-na-covid-19-paslya-pryshchepk-1056203364.html
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Савета Рэспублікі правяла рабочую нараду з медыкамі па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі. 04.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-04T10:08+0300
2021-09-04T10:08+0300
2021-09-04T10:08+0300
наталля качанава
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб
беларусь
каронавірус
вакцына
медык
кіраўнік
covid-19
каронавірусная інфекцыя
беларуская вакцына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/07/1047577834_0:158:1200:833_1920x0_80_0_0_ef7f22dc66f64298a7350bbe091a5f36.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. У Мінску пасля першай вакцынацыі захварэла на каронавірус 0,09% ад колькасці прышчэпленых, пасля другой - 0,11%, заявіла напярэдадні старшыня Савета Рэспублікі Нацсхода Наталля Качанава падчас рабочай нарады па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.Качанава падкрэсліла, што вакцынацыя добра адбіваецца на зніжэнні працэнта захворвання, а таксама на стане тых, хто ўсё ж захварэў на каронавірус, але быў да гэтага прышчэплены.Са слоў старшыні Савета Рэспублікі, у кожнай вобласці і горадзе Мінску створаны групы, якія займаюцца маніторынгам захворвання на COVID-19.Сезонны ўздымУ сваю чаргу міністр аховы здароўя распавёў, што ў краіне адзначаецца ўздым інфекцыйных захворванняў."Мы назіраем раўнамерны па рэгіёнах невялікі рост захворвання на COVID-19. Вярнуліся да працы ВНУ і школы. Скончыўся дачны сезон - і ў гарады вярнуліся людзі залатога ўзросту", - адзначыў Дзмітрый Піневіч.Паводле яго слоў, усё гэта з'яўляецца ўскладняючым эпідэмічным момантам.Будучы сезон будзе звязаны з ускладненнем абстаноўкі, што абумоўлена як прагназуемай хваляй захворвання на каронавірус, так і сезоннымі захворваннямі, падкрэсліў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя.Прышчэпка ад COVID і новая вакцынаНа дадзены момант звыш 1,67 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,38 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.У Беларусі зрабіць прышчэпку можна ва ўчастковых паліклініках, некаторых бальніцах, гандлёвых цэнтрах, на рынках і ў метро. Таксама адкрыліся пункты вакцынацыі ў мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах.Вакцынавацца можна адным з двух прэпаратаў - расійскім "Спутник V" ці кітайскім Vero Cell ад кампаніі "Сінафарм". Для рэвакцынацыі Беларусь атрымала ў пятніцу расійскую аднакампанентную вакцыну "Спутник Лайт" - 250 тысяч доз.Яе будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі пасля каронавіруса і вакцынацыі моладзі да 23 гадоў. Вакцынай "Спутник Лайт" можна будзе зрабіць прышчэпку ўжо ў канцы наступнага тыдня.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/07/1047577834_0:45:1200:945_1920x0_80_0_0_4fd02cf75031c23899c6962067506c69.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
наталля качанава, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, беларусь, каронавірус, вакцына, медык, кіраўнік, covid-19, каронавірусная інфекцыя, беларуская вакцына
наталля качанава, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, беларусь, каронавірус, вакцына, медык, кіраўнік, covid-19, каронавірусная інфекцыя, беларуская вакцына
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Кіраўнік Савета Рэспублікі правяла рабочую нараду з медыкамі па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. У Мінску пасля першай вакцынацыі захварэла на каронавірус 0,09% ад колькасці прышчэпленых, пасля другой - 0,11%, заявіла напярэдадні старшыня Савета Рэспублікі Нацсхода Наталля Качанава падчас рабочай нарады па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.
Качанава падкрэсліла, што вакцынацыя добра адбіваецца на зніжэнні працэнта захворвання, а таксама на стане тых, хто ўсё ж захварэў на каронавірус, але быў да гэтага прышчэплены.
Са слоў старшыні Савета Рэспублікі, у кожнай вобласці і горадзе Мінску створаны групы, якія займаюцца маніторынгам захворвання на COVID-19.
У сваю чаргу міністр аховы здароўя распавёў, што ў краіне адзначаецца
ўздым інфекцыйных захворванняў.
"Мы назіраем раўнамерны па рэгіёнах невялікі рост захворвання на COVID-19. Вярнуліся да працы ВНУ і школы. Скончыўся дачны сезон - і ў гарады вярнуліся людзі залатога ўзросту", - адзначыў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, усё гэта з'яўляецца ўскладняючым
эпідэмічным момантам.
Будучы сезон будзе звязаны з ускладненнем абстаноўкі, што абумоўлена як прагназуемай хваляй захворвання на каронавірус, так і сезоннымі захворваннямі, падкрэсліў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя.
Прышчэпка ад COVID і новая вакцына
На дадзены момант звыш 1,67 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,38 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У Беларусі
зрабіць прышчэпку можна ва ўчастковых паліклініках, некаторых бальніцах, гандлёвых цэнтрах, на рынках і ў метро. Таксама адкрыліся пункты вакцынацыі
ў мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах.
Вакцынавацца можна адным з двух прэпаратаў - расійскім "Спутник V" ці кітайскім Vero Cell ад кампаніі "Сінафарм". Для рэвакцынацыі Беларусь
атрымала ў пятніцу расійскую аднакампанентную вакцыну "Спутник Лайт" - 250 тысяч доз.
Яе будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі пасля каронавіруса і вакцынацыі моладзі да 23 гадоў. Вакцынай "Спутник Лайт" можна будзе зрабіць прышчэпку ўжо ў канцы наступнага тыдня.
Здаць ПЦР-тэст можна
на Цэнтральным аўтавакзале ў Мінску
Доктар Мяснікоў:
калектыўнага імунітэту да каронавіруса не будзе
Партыя кітайскай вакцыны ад каронавіруса
"Синофарм" паступіць у верасніЗдаць ПЦР-тэст у Нацыянальным аэрапорце
можна кругласутачна - але ёсць нюанс
Піневіч: чарговы эпідэмічны рост
будзе ў верасні-кастрычніку