Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"

Сумесныя стратэгічныя манеўры вайскоўцаў з Беларусі і Расіі пройдуць на тэрыторыі дзвюх краін на працягу тыдня.
Sputnik
БАРАНАВІЧЫ, 10 вер – Sputnik. Пра тое, што будзе адбывацца ў ходзе вучэння "Захад-2021", распавёў напярэдадні начальнік Генштаба намеснік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч.
Паводле яго слоў, адной з асаблівасцей вучэнняў стане адпрацоўка вядзення абарончых баёў, адыходу і манеўранай абароны.
"Затым будзе праводзіцца контрнаступленне ў інтарэсах аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі", - расказаў намеснік міністра абароны.
Гулевіч адзначыў, што будзе праводзіцца "вялікая колькасць дэсантаў": тактычных, аператыўных рознага ўзроўню і маштабаў.
Пры гэтым ён дадаў, што дэсантаванне будзе ажыццяўляцца з рознай глыбінёй высадкі. У манеўрах прыме ўдзел вялікая колькасць тэхнікі, якая прынята на ўзбраенне і валодае больш высокімі характарыстыкамі.
Пасля чаго нагадаў, што вучэнні праводзяцца згодна з планамі з пэўнай цыклічнасцю. І на гэта не ўплывае палітычная абстаноўка вакол Беларусі і Расіі.

"Асаблівасцю вучэння стала тое, што ў ім прымаюць удзел акрамя вайскоўцаў з рэгіянальнай групоўкі войск і прадстаўнікі ўзброеных сіл Казахстана. Гэтым дэманструецца гатоўнасць да сумеснага выканання задач ўсіх краін АДКБ", - падсумаваў Гулевіч.

Легенда вучэння "Захад-2021"

Па легендзе вучэння "Захад-2021", з аднаго боку будуць ваяваць "Паўночныя" (Саюзная дзяржава Рэспублікі Палессе і Цэнтральнай Федэрацыі) і "Заходнія" (кааліцыя дзяржаў Нярыс, Паморыя, Палярная Рэспубліка і міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі).
Абстаноўка абвострыцца з-за таго, што "Заходнія" пачнуць відавочныя спробы "дэстабілізаваць абстаноўку" на тэрыторыі Рэспублікі Палессе і дамагацца пагаршэння адносін паміж суб'ектамі Саюзнай дзяржавы.
Таксама на Sputnik:
У Беларусі дадзены старт вучэнню "Захад-2021"
Стартуюць вучэнні "Захад-2021" - відэа брыфінгу Мінабароны
Цырымонія адкрыцця вучэння "Захад-2021" адбылася ў Ніжагародскай вобласці
Пачынаюцца стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2021"
Замежныя ваеннаслужачыя прыбылі ў Расію для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2021"
НАТА будзе ўважліва сачыць за вучэннямі "Захад-2021"
На сваіх палігонах: Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у вучэннях "Захад-2021"