МІНСК, 10 вер – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла выйсці ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе Sputnik.
Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) у паўфінале саступіла канадскай тэнісістцы Лейле Фернандэс (73 WTA).
Спартсменкі правялі на корце 2 гадзіны 21 хвіліну, сустрэча завяршылася з лікам 7:6 (7:3), 4:6, 6:4.
Сабаленка дзесяць разоў падала навылёт, дапусціла восем двайных памылак і рэалізавала чатыры брэйк-пойнты з 11.
У 19-гадовай Фернандэс шэсць эйсаў, дзве падвойныя памылкі і тры рэалізаваныя брэйкі з шасці.
Другой фіналісткай турніру стала 18-гадовая прадстаўніца Вялікабрытаніі Эма Радукану, якая ў паўфінале перамагла грачанку Марыю Сакарі (17-ы нумар) з лікам 6:1, 6:4.
Раней у матчы другога круга чэмпіянату Сабаленка атрымала траўму: яна няўдала ўпала ў першым сэце і ўдарыла ракеткай па пальцах. Спартсменка баялася, што зламала пальцы, аднак усё завяршылася паспяхова і Сабаленка змагла працягнуць выступленне.
Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе - апошні ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - праходзіць у Нью-Йорку. Ён завершыцца 12 верасня.
Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складзе 57,5 мільёнаў долараў - гэта гістарычны рэкорд. Аднак паўфіналісты ў адзіночным разрадзе, атрымаюць менш прызавых, чым у 2020 годзе: 675 тысяч долараў замест 800 тысяч долараў. Тая ж тэндэнцыя назіраецца і ва ўдзельнікаў вырашальных матчаў. Пераможца атрымае 2,5 мільёна долараў, у мінулым сезоне сума складала тры мільёны.
Чытайце таксама:
Сабаленка прабілася ў паўфінал US Open
Трэцяя ракетка свету Наомі Осака прыпыніла кар'еру
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету
Івашка ўпершыню ў кар'еры выйграў турнір ATP
Сабаленка развіталася з Токіа: беларуска не згуляла ў міксце