Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Чуткі пра небяспеку для здароўя на вучэннях "Захад - 2021" абверглі ў МНС

У сетцы з'явілася інфармацыя нібыта ад МНС Беларусі, у якім жыхарам Брэсцкай вобласці раяць заставацца дома з 13 па 15 верасня з-за "электрамагнітнага выпраменьвання" на вайсковых вучэннях "Захад-2021".
Sputnik
МІНСК, 11 вер – Sputnik. "Ліст МНС" на адрас Брэсцкага абласнога ўпраўлення, у якім дадзены рэкамендацыі жыхарам "заставацца дома", з'яўляецца фэйкам, паведаміла прэс-служба МНС.
У ведамстве падкрэслілі, што такія лісты не падпісваліся і да падпісання не плануюцца.
У сваю чаргу, прэс-служба Мінабароны рэспублікі дадала, што "вельмі негатыўны ўплыў на здароўе насельніцтва" падчас вучэнняў аказваюць толькі інфармацыйныя ўкіды, якія традыцыйна з'яўляюцца ў перыяд сумесных манеўраў з саюзнікамі.
У ведамстве таксама дадалі, што радыёэлектронныя сродкі, якія выкарыстоўваюць у абсталяванні і тэхніцы арміі, для жыцця чалавека пагрозы не нясуць.

Вучэнне "Захад-2021"

Практычная фаза беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" стартавала 10 верасня і працягнецца па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і на пяці беларускіх.
Удзел у іх прымаюць каля 200 тысяч чалавек, звыш 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі - больш за 290 танкаў, звыш 240 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, а таксама да 15 караблёў.
У Беларусі задзейнічаюць амаль 13 тысяч чалавек, больш за 30 самалётаў і верталётаў, да 350 адзінак баявой тэхнікі.
За манеўрамі будуць сачыць прэзідэнты Беларусі і Расіі - кожны на сваім палігоне.
Таксама на Sputnik:
На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"
У Беларусі дадзены старт вучэнню "Захад-2021"
Стартуюць вучэнні "Захад-2021" - відэа брыфінгу Мінабароны
Цырымонія адкрыцця вучэння "Захад-2021" адбылася ў Ніжагародскай вобласці
Пачынаюцца стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2021"