АДКБ дапаможа Таджыкістану, калі сітуацыя на мяжы з Афганістанам абвострыцца

Сітуацыя, якая складваецца ў Афганістане, турбуе Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Sputnik
МІНСК, 15 вер- Sputnik. Члены АДКБ дапамогуць Таджыкістану ў выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвай мяжы з Афганістанам, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась журналістам.
Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў абароны, Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ адбылося ў сераду. На ім у тым ліку абмяркоўвалася сітуацыя з Афганістанам, дзе ўсе ўдзельнікі сышліся ў адным меркаванні.
"У выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвых рубяжах АДКБ Таджыкістану будзе аказана ўся неабходная ваенная і дыпляматычная дапамога".
Ён падкрэсліў, што АДКБ рыхтуе праграму па ўмацаванні таджыкска-афганскай мяжы.
"Талібан"* пасля таго, як ЗША практычна завяршылі вывад войскаў з Афганістана, захапіў краіну. Супраціў аказвала толькі правінцыя Панджшэр, дзе яе ўзначаліў Ахмад Масуд - сын Ахмад Шаха Масуда, які ў свой час кіраваў Паўночным альянсам, які выступаў супраць талібаў, і быў забіты ў 2001 годзе. Тым не менш, нядаўна талібы заявілі пра тое, што кантралююць усе правінцыі. Таксама яны абвясцілі склад часовага ўрада.
Па словах Зася, абстаноўка па перыметры дзяржаў АДКБ застаецца складанай.
Як паведаміла прэс-служба апарату Савета бяспекі Расіі, сакратары Савета бяспекі дзяржаў АДКБ на пасяджэнні ў Душанбэ ўхвалілі пералік мер па ўмацаванні таджыкска-аўганскай мяжы, у іх, у тым ліку, уваходзяць спецыяльныя камандна-штабныя ваенныя вучэнні. Таксама будуць праведзены буйныя аперацыі па барацьбе з наркотыкамі і нелегаламі.
* Забароненая ў РФ і шэрагу іншых краін арганізацыя
Чытайце таксама:
Лукашэнка ў сераду адправіцца ў Таджыкістан
Савет АДКБ разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй
Зась: спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі - пагроза для АДКБ