МІНСК, 22 вер - Sputnik. Новы сутачны антырэкорд па колькасці тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі абнавіўся: за мінулыя суткі ў рэспубліцы было выяўлена 1 989 выпадкаў захворвання на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 522 275 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За гэты час ачунялі 507 413 чалавек (за мінулыя суткі 1 490 пацыентаў былі выпісаныя са стацыянараў).
Ад каронавіруса ў рэспубліцы сканаў 4 041 чалавек, у тым ліку за мінулыя суткі - 13.
За ўвесь час у рэспубліцы правялі больш 8,269 мільёна ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - яшчэ амаль 31 тысячу.
Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, больш за 1,912 мільёна беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,537 мільёна завяршылі поўны курс вакцынацыі.
Чацвёртая хваля каронавіруса
Нядаўна Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі ідзе чацвёртая хваля каронавіруса. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, па-ранейшаму працягвае супакойваць, што ніякай "надзвычайшчыны ў гэтым няма".
Тым не менш, бальніцы паступова згортваюць аказанне планавай дапамогі і часова перапрафілююцца пад інфекцыйныя стацыянары. Акрамя таго, у сераду Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што паліклінікі таксама часова прыпыняюць правядзенне прафілактычных аглядаў - да стабілізацыі эпідсітуацыі.
Трапіць у паліклініку зараз можна толькі з прыкметамі захворвання - ВРІ, каронавірус, а таксама для атрымання экстраннай і неадкладнай дапамогі.
Чытайце таксама:
Піневіч аб чацвёртай хвалі пандэміі: высокія лічбы паўтараюцца з дня ў дзень
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі
Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць куплі вакцыны Pfizer