Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін анансаваў сустрэчу з Лукашэнкам у бліжэйшы час

Напярэдадні прэзідэнт Беларусі накіраваўся ў Сочы з неафіцыйным візітам.
Sputnik
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у хуткім часе сустрэнецца з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта расійскі лідар паведаміў у суботу на сустрэчы з кіраўнікамі палітычных партый, якія прайшлі ў Дзярждуму.
Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў падняў пытанне лясных пажараў, адзначыўшы, што ў Беларусі ёсць узгаранні, але пажараў няма, за лясамі старанна сочаць, а леснікоў "больш, чым у нас у велізарнай Расіі".
"Я сустракаюся рэгулярна з Аляксандрам Рыгоравічам, у бліжэйшы час яшчэ раз сустрэнуся, пагаворым на гэтую тэму", - сказаў Пуцін.

Візіт Лукашэнкі ў Сочы

Нагадаем, у пятніцу Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы з прыватным візітам. Следам за ім у камандзіроўцы ў паўднёвым горадзе апынуўся і старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо.
Беларускі лідар прыязджаў у Сочы ў канцы траўня. Там ён сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, пакатаўся з ім на яхце і выкупаўся ў Чорным моры. Кіраўнікі дзвюх краін у фармаце "без гальштукаў" тады правялі абед на палубе судна і абмеркавалі міждзяржаўныя пытанні. Завяршылася сустрэча лёгкай вячэрай, на якой прысутнічаў і сын Аляксандра Лукашэнкі - Мікалай.
Лукашэнка і Пуцін апошні раз сустракаліся ў Маскве 9 верасня. Адной з самых важных тэм было ўзгадненне саюзных праграм - дасягнуць дамоўленасцей удалося. 12 верасня беларускі лідар заявіў, што ён і яго расійскі калега ў бліжэйшы час сустрэнуцца яшчэ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным
Пуцін перад сустрэчай з Лукашэнкам вырашыў адпачыць у тайзе
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі вынікі сумесных вучэнняў "Захад-2021"
Пуцін назваў Брэсцкую крэпасць найважнейшым помнікам
Пуцін абмеркаваў з Саветам Бяспекі РФ пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы