Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі вынікі сумесных вучэнняў "Захад-2021"

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2021
Падпісацца
Лідэры Расіі і Беларусі пагаварылі па тэлефоне і ў тым ліку дамовіліся аб далейшых асабістых кантактах.
МІНСК, 14 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркаваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вынікі сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл "Захад-2021", а таксама сітуацыю ў Афганістане, паведаміла прэс-служба Крамля.
"У працяг расійска-беларускіх перамоваў, якія адбыліся 9 верасня ў Маскве, прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку вынікі сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь "Захад-2021", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, бакі дамовіліся аб далейшых кантактах.

Пуцін на самаізаляцыі

Уладзімір Пуцін у сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання на каронаврус у ягоным атачэнні павінен выконваць рэжым самаізаляцыі, паведамілі ў аўторак у Крамлі.
"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам. Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання на каронавірус у ягоным атачэнні ён павінен на працягу пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.
З улікам гэтага прэзідэнт Расіі прыме ўдзел у рэжыме відэа-канферэнцсувязі ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама сумесным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ і ШАС, удакладнілі ў Крамлі.

Вучэнне "Захад-2021"

Сумесныя стратэгічныя вучэнні ПС Расіі і Беларусі праходзяць раз у два гады і з'яўляюцца завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін ў 2021-м. Практычныя дзеянні праходзяць з 10 па 16 верасня.
Усяго ў вучэннях на тэрыторыі РФ і Беларусі прымаюць удзел да 200 тысяч чалавек, каля 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі, а таксама да 15 караблёў.
Пры гэтым максімальная колькасць асабістага складу, які прыцягваецца на вучэнні, падпадае пад дзеянне Венскага дакумента 2011 года, на тэрыторыі РФ не перавышае 6,4 тысячы вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
Пуцін пайшоў на самаізаляцыю з-за сітуацыі з каронавірусам
Лукашэнка: у дачыненні да Беларусі і РФ не спыняюцца гібрыдныя атакі
Лукашэнка назірае за ваенным розыгрышам вучэння "Захад-2021"
Стужка навiн
0