МІНСК, 29 вер – Sputnik. Міністэрства фінансаў РБ апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
У прэс-службе ведамства каментаваць прапанаваныя папраўкі адмовіліся. Пакуль дакумент прапанаваны да вывучэння.
Важкія змены датычацца індывідуальных прадпрымальнікаў. Для іх з 1 студзеня 2023 года хочуць адмяніць адзіны падатак і спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Апошняе таксама хочуць прыбраць для адвакатаў і натарыусаў, якія працуюць праз бюро.
З 2022 года плануюць павысіць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё: у Мінску - да 36,8 рубля (цяпер - 34,3 рубля).
Па задумцы распрацоўшчыкаў, павінны павялічыцца і стаўкі зямельнага падатку на нерухомасць - паказчыкі збіраюцца вызначыць зыходзячы з рэгіёна.
Павысяцца і акцызы на алкаголь і цыгарэты. Сёння стаўка на самыя дарагія з фільтрам складаюць 82,77 рубля, у планах - падняць планку да 86,36 рубля за 1000 штук. Зрабіць гэта хочуць у два этапы - з пачатку і сярэдзіны 2022 года.
Не першыя змены
У ліпені першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь заявіў, што новы Падатковы кодэкс запрацуе ў 2022 годзе.
"Я не думаю, што гэта будзе значнае змяненне падатковага заканадаўства з увядзеннем нейкіх новых падаткаў. Гэта будзе хутчэй такое ўдасканаленне і адаптацыя падатковай сістэмы да сучасных патрабаванняў", - заяўляў прадстаўнік падатковага ведамства.
Між тым, папярэднія змены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь уступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Папраўкі тычыліся памераў некаторых падатковых вылікаў і сум выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам. Найбольш значным стала ўвядзенне транспартнага падатку, які зацвердзілі замест дарожнага збору, прывязанага да тэхагляду.
Чытайце таксама:
У МПЗ растлумачылі нюансы выплаты транспартнага падатку
Ці з'явяцца ў Беларусі новыя падаткі?
"Памежны збор" у дзеянні: як беларусу цяпер выехаць у Еўропу
Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года
Адмена адзінага падатку і павышэнне ўзносаў у ФСАН прымусяць ІП сысці "у цень"