МІНСК, 29 вер - Sputnik. У праекце змяненняў у Падатковы кодэкс прадугледжана змяненне стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Мінфіна Беларусі.
Фізічныя асобы, якія не ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць, у хуткай будучыні могуць сутыкнуцца з павелічэннем падаткаў на сваё рамяство.
Напрыклад, калі беларус займаецца развядзеннем кацянят ці сабак на продаж, то для яго ў сталіцы выплата павялічыцца з 46 да 49 рублёў. У абласных цэнтрах яна вырасце з 40 да 43 рублёў.
Вядучыя вяселляў, музыкі і акцёры, якія працуюць на мерапрыемствах, могуць сутыкнуцца з павелічэннем стаўкі з 127 да 136 рублёў у Мінску, у абласных цэнтрах стаўка вырасце з 110 да 118 рублёў.
Распрацоўшчыкі сайтаў, наладчыкі камп’ютараў і праграм у выпадку адабрэння навацый стануць плаціць 124 рублі замест 116 у цэнтральным рэгіёне і 108 рублёў замест 101 у абласных цэнтрах.
Майстры, якія займаюцца аддзелачнымі работамі самастойна, таксама стануць плаціць больш. Для іх стаўка вырасце адразу на 10 рублёў з 143 да 153.
Цікава, што павышэнне выплат у бюджэт не абміне і рэпетытараў. У сталіцы яны стануць плаціць 43 рублі замест 40, а ў абласных цэнтрах 38 рублёў замест 35.
Чытайце таксама:
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен: што чакае ІП?
У МПЗ растлумачылі нюансы выплаты транспартнага падатку
Для ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі могуць падняць падаткі