МІНСК, 1 кас – Sputnik. Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасня склаў 57,2 млрд рублёў, паведамляе Мінфін.
Гэта на 0,6 млрд рублёў, або на 1,1% менш, чым на пачатак года.
Знешні дзярждоўг
Знешні дзярждоўг па стане на 1 верасня склаў 18,3 млрд долараў. Гэта на 1,5% менш, чым на пачатак года (калі ўлічваць курсавыя розніцы).
Са студзеня па жнівень дзяржава прыцягнула знешнія пазыкі на 999,7 млн долараў:
813,6 млн долараў – урада Расійскай Федэрацыі;
142,6 млн долараў – Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР);
20 млн долараў – Фонду міжнароднага развіцця АПЕК;
14,9 млн долараў – Экспартна-імпартнага банка Кітая;
8,6 млн долараў – Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Паўночнага інвестыцыйнага банка (ПІБ).
Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў студзені - жніўні склала 1 млрд 271,8 млн долараў:
554,5 млн долараў – ураду і банкам Расійскай Федэрацыі;
403,1 млн долараў – банкам Кітая;
238,5 млн долараў – Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР);
71,8 млн долараў – МБРР;
3,2 млн долараў – ЕБРР і ПІБ;
0,7 млн долараў – Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
Унутраны дзярждоўг
Унутраны дзярждоўг на 1 верасня склаў 11,3 млрд рублёў. Гэта на 1,4 млрд рублёў, або на 14,3% больш, чым на пачатак года (з улікам курсавых розніц).
У студзені - жніўні было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 799,7 млн долараў і 191 млн рублёў.
Пагашана валютных і рублёвых аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 132 млн долараў і 92,2 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, што дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2021 года складаў 57,8 мільярда рублёў, тады ён павялічыўся (за ўвесь 2020 год) на 13 млрд рублёў, або на 29%.
Знешні дзярждоўг за год вырас на 8,4% - да 18,6 млрд долараў.
Чытайце таксама:
Сярэдні заробак у жніўні склаў 585 долараў
Чым абернецца для насельніцтва дэфіцыт дзяржбюджэту Беларусі ў 2022 годзе?
Эканоміка Беларусі ў 2022 годзе вырасце на 2,9%
Рост беларускай эканомікі запавольваецца з-за аграрнага сектара
Прэм'ер Беларусі аб калійным транзіце, грузавым флоце і агульным рынку газу з РФ