МІНСК, 1 кас – Sputnik. Украіна прыкладае ўсе намаганні і траціць фінансы на ўладкаванне участкаў мяжы з Беларуссю і Расіяй, заявіў міністр унутраных спраў краіны Дзяніс Манастырскі падчас рабочай паездкі ў Луганскую вобласць.
Кіраўнік МУС Украіны агледзеў на месцы сучасныя інжынерныя прылады і сістэму аховы дзяржаўнай мяжы, якая здольна папярэджваць аб парушэнні меж.
"Дзяржава прыкладзе ўсе намаганні і фінансы, каб уладкаваць нарэшце ўчасткі мяжы з Расіяй і Беларуссю. У наступным годзе павінна быць "вялікае будаўніцтва меж". Гэта і інжынерныя збудаванні, выкананыя спецыялістамі, і ў цэлым новая інтэлектуальная мяжа, якая дасць магчымасць пагранічнікам на 100% кантраляваць межы нашай краіны", - распавёў украінскі міністр.
Дзяніс Манастырскі ўдакладніў, што на поўнае ўладкаванне ўкраінскай мяжы неабходна 17 млрд грывень (640 мільёнаў долараў - Sputnik) і МУС ужо звярнулася з просьбай да ўрада з патрабаваннем закласці гэтую суму ў бюджэт на 2022 год.
На яго думку, гэта асабліва актуальна ва ўмовах новых міграцыйных выклікаў, да якіх прывёў крызіс у Афганістане і дзеянні Беларусі ў дачыненні да суседзяў з ЕС: Польшчы і балтыйскіх краін.
Нагадаем, што раней аб намеры будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі заявілі іншыя суседнія з Беларуссю краіны: Польшча, Латвія і Літва. У планах літоўскіх улад - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчасткі мяжы, улады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў, Польшча мае намер ахапіць 100 кіламетраў мяжы.
Чытайце таксама:
"Гуманітарка" ў выглядзе калючага дроту: Украіна вызвалася дапамагчы Літве
У Крамлі адрэагавалі на словы Зяленскага аб паўнавартаснай вайне з Расіяй
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
На беларуска-ўкраінскай мяжы "жалезнай заслоны" няма, але ўсё ж...
Беларусь ахоўвае мяжу з Украінай ва ўзмоцненым рэжыме - ДПК
Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю
Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю