Дэпутаты прынялі праект закона аб змене Канстытуцыі

У панядзелак дэпутаты таксама разгледзяць законапраект аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый
Sputnik
МІНСК, 4 кас - Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні прынялі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".
У панядзелак у Мінску адкрылася восеньская сесія, на якой будуць разгледжаны 11 законапраектаў, у тым ліку аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі да любых санкцый.
Такім чынам, прыняўшы праекта Закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", дэпутаты ўхвалілі ўвядзенне адзінага дня галасавання. Законапраект быў унесены ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 99 і артыкулам 138 Канстытуцыі Беларусі прэзідэнтам, прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 25 чэрвеня 2021 года.
Як чакаецца, сёння гэты праект закона будзе разгледжаны верхняй палатай беларускага парламента, якая пачне сваю восеньскую сесію 4 кастрычніка ў другой палове дня.
Над канстытуцыйнымі папраўкамі ў ніжняй палаце парламента некалькі месяцаў працавала часовая камісія. Паралельна ў краіне працавала і Канстытуцыйная камісія на чале са старшынёй КС Пятром Міклашэвічам, якая падрыхтавала асноўны блок змяненняў у Канстытуцыю і накіравала дакумент на разгляд кіраўніку дзяржавы.
Плануецца, што праект абноўленай Канстытуцыі будзе прадстаўлены да 7 лістапада. У канцы верасня ў ходзе спецыяльнай нарады, прысвечанай новай Канстытуцыі, Аляксандр Лукашэнка даручыў сфармаваць асобную групу экспертаў, якія дашліфуюць праект змяненняў, а затым вынесуць яму на разгляд і абмеркаванне.
Плануецца, што ўпершыню адзіны дзень галасавання адбудзецца ў 2023 годзе, калі будуць абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
Чытайце таксама:
Праект Канстытуцыі прадставяць для абмеркавання не пазней 7 лістапада
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Новая Канстытуцыя: урад будзе фарміраваць прэм'ер