Качанава аб гібрыдным уздзеянні супраць Беларусі і планах на 2022 год

У панядзелак пачала працу шостая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі, на якой плануецца зацвердзіць шэраг знакавых дакументаў.
Sputnik
МІНСК, 4 кас - Sputnik. Наталля Качанава распавяла аб задачах шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
На адкрыцці чарговай сесіі спікер верхняй палаты беларускага парламента ўзгадала прыняты вясной пакет законапраектаў, накіраваных на ўмацаванне суверэнітэту рэспублікі, абарону канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Таксама Наталля Качанава звярнула ўвагу на нядаўняе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі і дакладны алгарытм дзеянняў па дапрацоўцы Асноўнага закона, якія вызначыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Гібрыднае ўздзеянне

Спікер Савета Рэспублікі заявіла, што супраць беларускай дзяржавы актыўна выкарыстоўваецца гібрыднае ўздзеянне - нарошчваецца палітычны, эканамічны, ваенны і інфармацыйны ціск.
"Замах на журналіста, спробы падпалу дамоў дэпутатаў і дзяржслужачых, а цяпер - нахабнае забойства супрацоўніка КДБ пры выкананні службовага абавязку. Усё гэта сведчыць аб тым, што замежныя куратары робяць стаўку на тэрарызм і экстрэмізм", - заявіла Качанава.

Аплот беларускай дзяржаўнасці

Сярод знакавых тым новай сесіі - новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. "У ходзе Рэспубліканскага педагагічнага савета Прэзідэнт указаў на недапушчальнасць разгляду адукацыі як сферы паслуг. Адукацыя - аплот беларускай дзяржаўнасці і сацыяльна значная галіна эканомікі. Расстаўленыя акцэнты павінны быць прапрацаваны членамі Савета Рэспублікі і улічаныя ў законапраекце", - патлумачыла спікер.

План на 2022 год

Па словах Качанавай, цяпер фарміруецца план падрыхтоўкі законапраектаў на наступны год, па якім бачна, як пашыраецца вобласць заканатворчасці.
"Варта засяродзіць увагу на пытаннях абароны інфармацыі, кібербяспекі і цыфравізацыі, папярэджанні інфармацыйных пагроз", - падкрэсліла спікер.
Яна дадала, што на нядаўняй нарадзе прэзідэнт зрабіў акцэнт на кадыфікацыі заканадаўства і даручыў прапрацаваць пытанне аб канцэптуалізацыі прававой палітыкі краіны. Савет Рэспублікі, у тым ліку, павінен ўключыцца ў вырашэнне гэтых задач.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Качанава распавяла, колькі мінчан захварэла на COVID-19 пасля прышчэпкі
Парламентарыі працуюць над зменамі "наркатычных артыкулаў" - Качанава