Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі траім навукоўцам

Прэмія прысуджана за мадэль клімату Зямлі, а таксама вывучэнне фізічных сістэм.
Sputnik
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2021 года сталі Сюкуро Манабэ, Клаус Хасельман і Джорджа Парызі, паведаміў Нобелеўскі камітэт Каралеўскай шведскай акадэміі навук.
Першую частку прысудзілі нямецкаму навукоўцу Клаусу Хасельману (Германія) і Сюкуро Манабэ (грамадзянін ЗША) "за фізічнае мадэліраванне клімату Зямлі, колькасны аналіз варыяцый і надзейны прагноз глабальнага пацяплення".
Другую - фізіку-тэарэтыку з Італіі Джорджа Парызі "за адкрыццё таго, як бязладнасць і флуктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізічных сістэмах - у маштабах ад атамных да планетарных".
Удакладняецца, што кліматолаг Манабэ ў свой час паказаў, якім чынам павышэнне ўзроўню вуглякіслага газу ў атмасферы вядзе да росту тэмпературы на паверхні Зямлі. Яго праца заклала аснову для распрацоўкі сучасных кліматычных мадэлей.
Вынікі работ акіянолага і кліматолага Хасельмана былі выкарыстаны для доказу таго, што пацяпленне клімату абумоўлена антрапагеннымі выкідамі вуглякіслага газу.
Фізік-тэарэтык Парызі выявіў скрытыя заканамернасці ў паводзінах складаных сістэм на ўзроўні атамаў.
Нагадаем, учора сталі вядомы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2021 года.
У сераду будзе названы лаўрэат па хіміі, у чацвер - па літаратуры. У пятніцу стане вядомы ўладальнік прэміі міру, у суботу - лаўрэат па эканоміцы.
Чытайце таксама:
Цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі адмянілі другі год запар
Бібліятэкі Гомельшчыны атрымалі больш 400 камплектаў кніг Алексіевіч
НАН: беларусы не атрымліваюць Нобелеўскую прэмію з-за сціпласці
Асабістае шчасце, барацьба з голадам і іншыя тэмы нобелеўскіх лаўрэатаў
Нобелеўскую прэмію міру далі за барацьбу з сэксуальным гвалтам