МІНСК, 5 кас – Sputnik. Польшча адмаўляецца прадастаўляць дапамогу бежанцам, парушаючы тым самым міжнароднае заканадаўства, пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
"Польшча не толькі адмовіла дзецям-інвалідам з сур'ёзнымі захворваннямі, якім патрэбны асаблівы догляд і медыцынская дапамога, але і выцесніла іх сем'і на лінію беларуска-польскай мяжы. Два такія выпадкі зафіксаваны на ўчастку Брэсцкай пагранічнай групы", - гаворыцца ў Telegram-канале ДПК Беларусі.
Беларускія пагранічнікі распавялі, як у першы дзень кастрычніка знайшлі шматдзетную сям'ю з Ірака з дзіцем з ДЦП. Галава сям'і распавёў, што ўвесь шлях нёс сына на руках з надзеяй атрымаць у Еўропе неабходнае лячэнне.
"Аднак замест чалавечай спагады і ў парушэнне праў дзіцяці, польскія сілавікі даставілі ўсю сям'ю на польска-беларускую мяжу і спрабавалі прымусіць незаконна прайсці ў Беларусь", - піша Дзяржпагранкамітэт.
Таксама ў ведамстве звярнулі ўвагу на падобны выпадак з іракскай сям'ёй, у якой два дзіцяці-інваліда (у абодвух дзяцей аўтызм). "Нягледзячы на просьбы маці застацца ў Польшчы для лячэння дзяцей, пагранічная варта паступіла з імі гэтак жа, як і з папярэдняй сям'ёй, якая апынулася ў безвыходным становішчы", - адзначаецца ў паведамленні пагранічнікаў.
Паводле ацэнак прадстаўнікоў ДПК, выціскаючы бежанцаў з дзецьмі-інвалідамі, польскія сілавікі пазбаўляюць іх тых праў, якія абавязаўся забяспечыць Еўрасаюз.
"Акрамя таго, з прычыны недапушчэння праваабаронцаў на польскую мяжу, міжнародныя арганізацыі па правах дзіцяці таксама застаюцца безуважнымі да жыцця і здароўя дзяцей, за чые правы яны актыўна змагаюцца, але ў рэальнасці атрымліваецца - толькі на словах", - падкрэсліваецца ў каментарыі ведамства.
Чытайце таксама:
Дзяцей з Конга і Ірака знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Пагранслужба Польшчы спыніла новыя спробы пераходу мяжы з Беларуссю
Засеўшыя на мяжы мігранты: як жывуць бежанцы пад Польшчай - відэа
Людзі на балоце: як выжываюць "засеўшыя" на мяжы мігранты
Кіраўнік МУС абверг інфармацыю аб перасоўваннях праз дзяржмяжу груп баевікоў
Лукашэнка: Захад не хоча разабрацца ў сітуацыі з мігрантамі
Прэзідэнт Польшчы падпісаў указ аб працягу рэжыму НС на мяжы з Беларуссю
Начальнік Генштаба: міграцыйны крызіс ініцыявалі заходнія краіны