МІНСК, 7 кас - Sputnik. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Адан Чавес Фрыяс наведвае Беларусь, пра гэта паведамілі ў пасольстве ў Мінску.
Запланавана сустрэча з кіраўнікамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанка. У праграме таксама значыцца лекцыя ў БДУ на тэму "Ідэі Балівара і Чавеса сёння" і ўдзел госця ў адкрыцці выставы "Трансатлантык арт-мэсэдж", сярод экспанатаў якой ёсць карціна "Наш Уга".
Адан Чавес Фрыяс - старэйшы брат Уга Чавеса. Ён прабудзе ў беларускай сталіцы да 10 кастрычніка.
Дапамога Венесуэле
У верасні стала вядома, што Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў з-за глыбокага крызісу, у якім знаходзіцца Баліварыянская Рэспубліка. Груз будзе складацца з лекавых прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны.
Займацца гумдапамогай будзе Міністэрства аховы здароўя, МНС, Дзяржкамваенпрам, Белнафтахім і Віцебскі аблвыканкам.
Грошы вылучаць са сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.