МІНСК, 10 кас – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам.
Дзень работнікаў культуры Беларусі адзначаецца штогод у другую нядзелю кастрычніка.
"Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі - найбольшае багацце народа, развіваем векавыя традыцыі, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, абараняем свае духоўныя каштоўнасці", - адзначыў Лукашэнка ў віншаванні, размешчаным на афіцыйным сайце прэзідэнта.
"Перакананы, што вашы таленты, адоранасць і імкненне да гармоніі заўсёды будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання народнага адзінства, выхавання пачуцця гонару за вялікіх суайчыннікаў мінулага і сучаснасці, фарміравання нацыянальнай годнасці як асновы развіцця будучых пакаленняў", - падкрэсліваецца ў паведамленні.
Лукашэнка пажадаў на гэтым шляху невычэрпнага натхнення, эмацыянальнага ўздыму і творчых поспехаў.
Таксама на Sputnik:
Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця – вайна, Курапаты, Чарнобыль
"Матчыны кросны": як перадаюць традыцыі ткацтва дзецям
Багародзіца з вогненным абліччам: у Мінск прывезлі стараверскія абразы
На Гранай нядзелі русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі…
Усё будзе выдатна: Мінкульт аб "Славянскім базары"