У Маскве можна зрабіць экспрэс-тэст на COVID-19 бясплатна

У расійскай сталіцы здаць такое тэсціраванне можна будзе ў 10 грамадскіх месцах і 10 Шматфункцыянальных цэнтрах (ШФЦ).
Sputnik
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Бясплатны экспрэс-тэст на каронавірус з панядзелка можна здаць у Маскве, паведаміла намеснік мэра расійскай сталіцы па пытаннях сацыяльнага развіцця, кіраўнік аператыўнага штаба па кантролі і маніторынгу сітуацыі з каронавірусам у Маскве Анастасія Ракава.
Для экспрэс-тэсціравання будуць адкрыты 20 кропак, 10 з іх - у грамадскіх месцах.

"З сённяшняга дня бясплатна зрабіць экспрэс-тэст на антыген да каронавіруса можна ў 20 кропках па ўсім горадзе: у 10 цэнтрах дзяржпаслуг "Мои документы" і 10 папулярных грамадскіх месцах - гандлёвых цэнтрах, ГУМе, фудмоле "ДЭПО", - прыводзіць словы Ракавай РІА Навіны.

Экспрэс-тэсты дапамогуць выявіць выпадкі бессімптомнага цячэння інфекцыі, адзначыла кіраўнік аперштаба па кантролі і маніторынгу сітуацыі з COVID-19.
Пры гэтым Ракава падкрэсліла, што вынік тэста не стане афіцыйным пацвярджэннем наяўнасці хваробы. У чалавека, чый экспрэс-тэст будзе станоўчым, на месцы возьмуць мазок на ПЦР, гэтая працэдура будзе таксама бясплатная.
"На працягу сутак чалавек ужо атрымае вынік, і толькі ў выпадку станоўчага ПЦР дыягназ будзе лічыцца пацверджаным, на дом будзе накіраваны ўрач, і будзе пачата своечасовае лячэнне", - патлумачыла віцэ-мэр.
Чытайце таксама:
Ва ўсіх грамадскіх месцах: масачны рэжым становіцца больш жорсткім з 9 кастрычніка
Памаладзеў і стаў жорсткім - кіраўнік Мінздароўя аб чацвёртай хвалі каронавіруса
"Спутник V", "Сінафарм" ці "Спутник Лайт" - якая вакцына лепш?
Як аднавіцца пасля каронавіруса: пакрокавая інструкцыя
Пуцін патлумачыў, чаму не захварэў на каронавірус
У праваслаўных храмах Мінска свяшчэннікі будуць заклікаць да вакцынацыі
Дзве лабараторыі аднавілі правядзенне ПЦР-тэстаў на каронавірус