МІНСК, 12 каст - Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ў аўторак згуляюць чарговую хатнюю сустрэчу ў чэмпіянаце КХЛ, паведамляе Sputnik.
Пачнецца гульня ў 19:30 на "Мінск-Арэне", супрацьстаяць "зубрам" будуць хакеісты пекінскага "Куньлуня".
"Дынама" упэўнена ідзе наперад, не ведаючы паражэнняў ужо шэсць сустрэч запар. У апошняй гульні мінчане расправіліся на выездзе з ніжагародскім "Тарпеда" - 4:3.
"Зубры" займаюць чацвёртую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі, яны набралі 21 пункт у 15 сустрэчах (10 перамог і 5 паражэнняў).
"Куньлунь" ва Усходняй канферэнцыі пляцецца ў хвасце - 11-е месца з 10 баламі (5 вікторый і 10 няўдач). Аднак спартсмены з пекінскага клуба змаглі ў апошніх пяці матчах атрымаць тры перамогі.
Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт нядаўна распавёў, як трэба закідваць шайбы ў вароты супернікаў. Паводле яго слоў, для гэтага патрэбна нацэленасць на гол і агрэсіўнасць перад варотамі.
Чытайце таксама:
"Зубры" атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Хатнюю серыю КХЛ мінскае "Дынама" завяршыла перамогай