МІНСК, 12 кас – Sputnik. Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку электрычнай энергіі Беларусі і Расіі падрыхтавана, заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дадзеная праграма прадугледжвае некалькі этапаў рэалізацыі, адзначыў міністр.
"Канцэптуальна па праграмах вызначаны даты, а мерапрыемствы знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, дзе больш прадметна на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання будуць вызначаны канкрэтныя дзеянні", - сказаў Віктар Каранкевіч.
Канкрэтныя тэрміны прыняцця і пачатку рэалізацыі праграмы па адзіным рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы міністр не назваў.
"Давайце дачакаемся, калі дакументы будуць у агульным доступе", - растлумачыў міністр.
Імпарту электраэнергіі няма
Пры гэтым Каранкевіч адзначыў, што Беларусь на дадзены момант не ажыццяўляе імпарт электрычнай энергіі.
Нагадаем, што ў верасні стала вядома аб тым, што рэспубліка імпартуе расійскую электраэнергію. Як патлумачылі тады ў Мінэнерга, гэта было выклікана надыходам асенне-зімовага перыяду.
"Імпарт ажыццяўляецца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, і ў дадзеным выпадку ён эканамічна абгрунтаваны", - растлумачылі ў ведамстве.
Чытайце таксама:
Масква правядзе перамовы з Мінскам па рэалізацыі саюзных праграм
Мезенцаў: чакаем, што саюзныя праграмы зацвердзяць да канца гэтага года
Галоўчанка і Мішусцін раскрылі дэталі плана інтэграцыі Беларусі і Расіі
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Масква прапанавала Мінску пашырыць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы
Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне энергетыкі ў 2021 годзе
Беларусь з другой АЭС будзе купляць у Расіі ў 2 разы менш газу