МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 32 радок сусветнага рэйтынгу WTA, выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе.
У чвэрцьфінале яна ўпэўнена абыграла прадстаўніцу ЗША Джэсіку Пегул (24 WTA): 6:4, 6:2.
Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 35 хвілін. Азаранка зрабіла 3 падачы навылёт, дапусціла 6 двайных памылак і рэалізавала 5 з 13 брэйк-пойнтаў.
У Пегулы 2 эйса, 4 падвойныя памылкі і 2 рэалізаваных брэйк-пойнты з 4.
За выхад у фінал Азаранка згуляе з пераможцам пары Шэлбі Роджэрс (ЗША) - Алена Астапенка (Латвія).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру, прайграўшы суайчынніцы ў чвэрцьфінале.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка не бярэ ўдзел у спаборніцтвах з-за захворвання на каронавірус.
Турнір у Індыян-Уэлсе праходзіць з 6 па 17 кастрычніка. Агульны прызавы фонд турніру складае $8,3 млн.
Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца канадка Б'янка Андрэеску, якая ў фінале 2019 года перамагла немку Анжаліку Кербер. У 2020 годзе турнір быў адменены з-за каронавіруса.
Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на турніры ў Індыян-Уэлсе.
Чытайце таксама:
Азаранка перамагла Сасновіч на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе
Сасновіч ў пары з Эйкеры перамагла ў першым крузе 1/16 у Індыян-Уэлсе
Другая ракетка свету Арына Сабаленка захварэла на каронавірус
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету