МІНСК, 15 кас – Sputnik. Прадстаўнікі Беларусі не прымуць удзел у саміце "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў снежні гэтага года, пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў ЕС.
"Я магу пацвердзіць, што Беларусь не прыме ўдзел у пасяджэннях "Усходняга партнёрства"- ні ў саміце, ні ў міністэрскіх сустрэчах", - паведаміла крыніца.
Адзначаецца, што супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве" будзе абмежавана толькі працоўнымі кантактамі.
28 чэрвеня стала вядома, што Беларусь прыпыняе ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" і прыступае да працэдуры "замарожвання" Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Гэта стала адказам на чарговы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да рэспублікі.
Падтрымка "каляровых рэвалюцый"
У лістападзе першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскій на нефармальнай сустрэчы Савета Бяспекі па "формуле Арыа" адзначыў, што "Усходняе партнёрства" стала адным з галоўных каналаў дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. Ён назваў і краіны, якія падтрымлівалі спробы арганізацыі "каляровай рэвалюцыі" ў рэспубліцы - гэта Польшча, Украіна і краіны Балтыі.
Ён дадаў, што згаданыя краіны працавалі над гэтым "праектам" разам з ЗША і ЕС на працягу многіх гадоў, падтрымліваючы пратэстуючых, падтрымліваючы іх фінансава і развіваючы няўрадавыя арганізацыі.
Чытайце таксама:
Расія заклапочана спробамі ЗША і ЕС умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі
Макей распавёў аб перадзеле свету і "гаворачых галовах" Захаду
Заява РФ у ААН: "Усходняе партнёрства" - канал дэстабілізацыі Беларусі
Макей з трыбуны ААН назваў Беларусь мішэнню для калектыўнага Захаду
Еўрасавет: выхад Беларусі з "Усходняга партнёрства" ўзмоцніць напружанасць
Палітолаг: з "Усходняга партнёрства" Беларусі трэба было бегчы раней
Беларусь уводзіць санкцыі ў адказ супраць ЕС